Пачынаецца Масленічны тыдзень, апошні перад Вялікім пастом у праваслаўных веруючых. Раённае свята Масленіцы адбудзецца 9 сакавіка ў Цярэшкавічах, пачатак — у 12 гадзін.
Увогуле работнікі культуры падрыхтавалі нямала тэатра-лізаваных прадстаўленняў і народных масленічных гулянняў — ад “Залоўкіных пасядзелак” да “Масленічных забаў”.
2 сакавіка, на шырокую Масленіцу запрашаюць жыхароў і гасцей Грабаўкі, Чарацянкі і Каранёўкі, дзе адсутнічае ўстано-ва культуры.
6 сакавіка “Залоўкіны пасядзелкі” пройдуць у Старой Беліцы.
9 сакавіка масленічныя гулянні і тэатралізацыі адбудуцца ў аграгарадках Мічурынская і Пакалюбічы, вёсках Бярозкі, Пясочная Буда, Рудня Марымонава, Маркавічы і Цярэнічы.
10 сакавіка блінны масленічны разгуляй змогуць наведаць жыхары аграгарадкоў Міхалькі, Урыцкае, Новая Гута, Бабовічы, Яроміна і Краснае, пасёлкаў Зябраўка, Чонкі і Бальшавік, вёскі Шарпілаўка.
Усіх, хто прыйдзе на масленічныя гулянні, чакаюць тэат-ралізаваныя прадстаўленні, канцэрты, атракцыёны, конкурсы, віктарыны, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спартыўныя спаборніцтвы і, канешне, спальванне чучала. У Бярозках, да таго ж, запланавана катанне вярхом на конях. Будуць таксама працаваць гандлёвыя рады.