Дзень беларускага пісьменства ў нашай краіне адбываецца на працягу чвэрці стагоддзя і адзначаецца ў першую нядзелю верасня. Як мы паведамлялі раней, сёлета свята слова і літаратуры прымае горад Іванава Брэсцкай вобласці і яго лейтматывам арганізатары абралі словы «Мая малая радзіма».

Звыш 80 мерапрыемстваў на больш чым двух дзесятках пляцовак, фінал Нацыянальнай літаратурнай прэміі і конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка» — удзельнікам свята было што паглядзець і паслухаць.

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця свята слова адбылося і ўшанаванне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” за творы, напісаныя ў 2017 годзе. Пераможцамі прызнаны: у намінацыі “Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі” — Казімір Камейша за зборнік вершаў “Высокі бераг”; у намінацыі “Лепшы твор прозы” — Васіль Шырко за кнігу “Я нязваны госць”; у намінацыі “Лепшы твор драма-тургіі” — Георгій Марчук за зборнік п’ес “Святло вышыні. П’есы”; у намінацыі “Лепшы твор літа-ратурнай крытыкі і літаратуразнаўства” — Іван Штэйнер за кнігу “Смехъ зъ болѣстию смешанъ будеть: смехавыя традыцыі Рэнесансу ў сатырычнай літаратуры ХХ стагоддзя”; у намінацыі “Лепшы твор публі-цыстыкі” — Зінаіда Дудзюк за кнігу “Пара высокага сонца”; у намінацыі “Лепшы твор для дзяцей і юнацтва” — Вольга Нікольская за кнігу “Похищение шедевра, или Новые приключения агентов “КолбаФирЖик”; у намінацыі “Лепшы дэбют” — Юлія Алейчанка за кнігу “Пад чароўным шкельцам”.

Усе пераможцы атрымалі ганаровыя дыпломы і сімвалы Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Узнагароды лаўрэатам уручалі міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч і сустаршыня журы прафесар Іван Саверчанка.

— Літаратура — ўсёабдымная і ўсёпранікальная. Без добрага рамана не атрымаецца цікавы фільм, без п'есы — пастаноўка спектакля, без выдатных вершаў немагчымыя выдатныя песні. Пісьменнікі адчуваюць адказнасць перад краінай і чытачамі і шчыра працуюць для іх, — падкрэсліў Іван Саверчанка.

Па матэрыялах БелТА

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу “Нацыянальная літаратурная прэмія” атрымалi ўзнагароды
Прочитано 1246 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Ноябрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
  1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30        

Яндекс.Метрика