Мову родную беражы.
Мовай роднаю даражы…

А ці ведаеце Вы, што 21-га лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы і Сусветны дзень экскурсавода? Калі так, тады завітайце ў палац Румянцавых і Паскевічаў 21 лютага з 11.00 да 19.00, будзем святкавать разам! Дзень роднай мовы быў заснаваны ЮНЭСКА ў 1999 годзе для таго, каб паспрыяць абароне і захаванню ўсіх моў свету. А Сусветны дзень экскурсавода быў абвешчаны Сусветнай федэрацыяй асацыяцый экскурсаводаў World Federation of Tourist Guide Associations (WFTGA) у 1990 годзе з мэтай павышэння інфармаванасці шырокай грамадскасці пра важнасць і значнасць працы экскурсаводаў.

21 лютага ўсе экскурсіі па палацу Румянцавых і Паскевічаў будуць праходзіць толькі на беларускай мове.

Між тым нашы экскурсаводы і навукоўцы падрыхтавалі для вас цікавы майстар-клас! Прыходзьце да нас і атрымайце цікавыя звесткі пра асаблівасці нацыянальнага касцюма і, так званую, вясковую моду.

Падчас мерапрыемства вы даведаецеся пра трансфармацыю касцюма і пра тое, што засталося нам ад продкаў? Некаторыя элементы сёння з’яўляюцца сваеасаблівай унікальнай з’явай. Напрыклад, такі жаночы галаўны ўбор, як намітка. Вы паспрабуеце сябе ў ролі мадэльера і створыце незвычайны варыянт папулярных і сёння жаночых вобразаў.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы
Прочитано 762 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Декабрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  

Яндекс.Метрика