Дзень беларускага пісьменства адбудзецца 2 верасня ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Арганізатарам яго правядзення выступае Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

Як адзначаюць арганізатары, асноўная ідэя свята — захаванне і развіццё духоўнай спадчыны Беларусі, прапаганда нацыянальных культурных традыцый і дэманстрацыя падтрымкі дзяржавай нацыянальнай літаратуры і кнігавыдавецтва.

Ва ўрачыстай атмасферы будуць узнагароджаны лаўрэаты штогодняй “Нацыянальнай літаратур-

най прэміі”. Традыцыйна падчас святкавання Дня беларускага пісьменства пройдзе і фінал Рэспубліканскага конкурса юных дэкламатараў “Жывая класіка”.

Напярэдадні ж свята адбудуцца некалькі падзей, таксама прысвечаных Дню беларускага

пісьменства. Па некаторых гарадах і вёсках Беларусі пройдзе навукова-асветніцкая экспедыцыя

“Дарога да святыняў з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга”. Таксама будуць арганізаваны Міжнародны “круглы стол” з удзелам замежных літаратараў і навукова-практычная канферэнцыя

па гісторыі горада Іванава і яго наваколляў.

Ірына ГАЛАВАЧОВА

 

Свята літаратуры прыме Іванава
Прочитано 512 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Март 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Яндекс.Метрика