Абласны цэнтр народнай творчасці прэзентуе яе персональную выставу «Свет кветак», якую можна бясплатна ўбачыць да16 красавіка.

Вялікую частку аўтарскіх увасабленняў яна прысвяціла разнастайным тэмам. Гэтая ж выстава тычыцца выключна кветак, якія напісаны акварэллю з натуры або вышыты шоўкам.

Такая тэхніка мастацкага шыцця мая сваю асаблівую назву — жывапіс іголкай. Яна дазваляе перадаць самыя тонкія адценні. Ды так, што пялёсткі кветак выглядаюць быццам жывыя. Сімвалічна, што выстаўлены каля 25 акварэляў, а таксама сем вышытых твораў і некалькі калекцый вышытых рукавіц.

На творчасці Ганны не магло не адбіцца тое, што нарадзілася яна на Далекім Усходзе ў сям’і марака і настаўніцы. Дзяцінства і юнацтва правяла у Тбілісі. А на адно з найбольш яркіх уражанняў звязана менавіта з Тбіліскім батанічным садам. У Гомель прыехала ў 1972 годдзе.

Па адукацыі яна мастак-афарміцель. І пасля непрацяглай працы на камбінаце “Гомельгандальрэклама” цалкам прысвяціла сябе Творчасці. А з 1993 года з’яўляецца пастяннай удзельніцай выстаў. Дарэчы, толькі ў абласным цэнтры народнай творчасці, дзе адбылася першая маштабная выстава Ганны Пугачовай, яе творы дэманстравалі ў 1994, 2002 і 2010 гадах.

Варта адзначыць экспазіцыі “Малюю ніткамі”, “У Паляўнічым доміку”, якія ў розныя гады можна было убачыць у залах Мінска і Мядзеля, а таксама Палаца Румянцавых і Паскевічаў, ГДУ імя Францыска Скарыны, гомельскай бібліятэцы імя Герцэна, музея гісторыі горада Светлагорска ды іншых.

Творчасці Ганны Пугачовай прысвечана некалькі тэлевізійных перадач, шмат артыкулаў у друкаваных выданнях ды інтэрнэце.  За таленавітыя творы яна ўдастоена шматлікіх Дыпломаў і Ганаровых грамат.

Зараз яна працуе мастаком-афарміцелям у Гомельскім райпо, дзе з творчым подыходам выконвае вытворчыя заданні. Бо сапраўды мастак інакш рабіць не варты.

 

Жывапіс іголкай Ганны Пугачовай: чвэрць стагоддзя творчасці
Прочитано 888 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Март 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31    

Яндекс.Метрика