Зараз традыцыя калядавання — не толькі даніна звычаям і абрадам, упэўнена загадчык Старабеліцкага сельскага клуба-бібліятэкі Ларыса Грыгарэнка. Гэта і выдатны сродак для збліжэння людзей рознага ўзросту, аднавяскоўцаў і нават родзічаў.
Таму ўдзельнікі аматарскага аб’яднання “Залаты ўзрост”, што дзейнічае пры ўстанове культуры, запрасілі юных аднавяскоцаў на вячоркі “Калядная вёска”. Вясёлая кампанія калядоўшчыкаў сабралася за шчодрым сталом (“Мы пайшлі па вёсачцы, ўзялі сумкі і мяхі — добра пакалядавалі, эх, не ўзялі рукзакі!”), дзеці вадзілі карагоды, танцавалі, а даросыя расказалі пра свята, успомнілі старажытныя калядкі, песні-зычанні, гульні.