З 20 па 24 чэрвеня 2018 года ў гарадскім пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці адбудзецца Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня», арганізатарамі якога з’яўляюцца некалькі міністэрстваў — культуры, адукацыі, Гомельскі аблвыканкам, Акцябрскі райвыканкам, грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры».

Гомельскі раён на гэтым значным творчым форуме будзе прадстаўляць ўзорны фальклорны ансамбль “Павалякі” Яромінскай дзіцячай школы мастацтваў (кіраўнік — Таццяна Цуканава).

Фестываль праводзіцца з 1998 года з мэтай падтрымкі народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, захавання традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры.

Удзел у фестывалі прымуць носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый – аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці
краіны, а таксама самабытныя калектывы бліжняга
і дальняга замежжа, выканаўцы народных побытавых танцаў (танцавальныя пары), народныя музыкі, майстры розных відаў народных мастацкіх рамёстваў, апавядальнікі народнай прозы і іншыя прадстаўнікі мастацкай творчасці.

У рамках фестывалю адбудуцца конкурсныя, канцэртныя выступленні танцавальных пар, дзіцячых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл, фальклорных гуртоў і асобных выканаўцаў. Падчас фестывалю пройдуць, стаўшыя ўжо традыцыйнымі, свята «Рудабельскае Купалле», свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш», майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя, танцавальна-гульнёвыя імпрэзы.


У Акцябрскім адбудзецца  фестываль фальклору «Берагіня»
Прочитано 726 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Сентябрь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    

Яндекс.Метрика