×

Предупреждение

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Кожны год перад святам Вадохрышча Гасподне ў Бабовіцкім сельскім Доме культуры збіраюцца юныя і дарослыя аматары народнай культуры, каб паўдзельнічаць у абрадзе поснай куцці.

Уласна, куцця — гэта каша з проса, звараная на вадзе, якая падаецца на стол з асаблівымі словамі: “Мароз, мароз, хадзі гушчу есці…”.

Далей гаспадыня (яе місію заўсёды выконвае загадчык СДК Ганна Камісарава) спрабуе задобрыць сваім пачастункам сілы прыроды, кааб не марозілі пасевы, каб быў добры ўраджай і дастатак у хаце. Пасля таго, як усе паспытаюць куццю, падаюць другую традыцыйную страву — узвар з сухіх яблыкаў і груш, госці спяваюць абрадавыя песні і радуюцца надыходзячаму вялікаму святу.

Сёлета абрад поснай куцці ў Бабовічах таксама правялі і сустрэлі Вадохрышча з дабром і надзеяй у сэрцы.

Ірына ТРЫПУЗАВА

Фота прадастаўлена Бабовіцкім СДК

У Бабовіцкім сельскім Доме культуры сабраліся аматары народнай культуры, каб паўдзельнічаць у абрадзе поснай куцці
Прочитано 679 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Июнь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Яндекс.Метрика