У бліжэйшыя выхадныя, 17-18 лістапада, у Гомелі адбудзецца Адкрыты міжнародны фальклорны фестываль-конкурс “Прамень”, арганізатарам якога з’яўляецца Прадзюсарскі цэнтр “Ягорава Гара”. Ён уключае конкурсныя выступленні, майстар-класы і Гала-канцэрт.
Як адзначылі арганізатары, конкурсныя выступленні прадставяць фальклорную традыцыю пэўнай мясцовасці альбо аўтарскія творы ў фальклорнай стылістыцы. У журы фестывалю ўвайшлі вядомыя артысты, педагогі творчых дысцыплін, рэжысёры, дзеячы культуры і мастацтваў. Яно вызначыць лепшых у некалькіх намінацыях. Уладальнік Гран-пры атрымае магчымасць прыняць удзел у адным з канцэртаў вядомага гомельскага фолк-праекта “Ягорава Гара”. Усе творчыя конкурсныя выступленні адбудуцца ў гарадскім цэнтры культуры на Ірынінскай.