×

Предупреждение

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Амаль у кожнага з нас, акрамя асноўнага занятку, ёсць рэчы, якімі займаюцца для душы. Напрыклад, некаторыя спяваюць, вышываюць, альбо прыгожа малююць.  

Але ёсць і такія людзі, якія займаюцца захаваннем гісторыі, традыцый, звычаяў нашай беларускай культуры. Сярод іх — оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку крымі-нальнай міліцыі АУС Гомельскага райвыканкама старшы лейтэнант міліцыі Віктар Шыпкоў.

На гэтым тыдні ў Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны прайшло закрыццё яго асабістай выставы “Маркавіцкаму роду — няма пераводу”, якую ён рабіў разам з роднай сястрой Вольгай. Гэта ўжо не першая такая выстава маладога калекцыянера. З часам рэчаў у ёй становіцца ўсё больш і больш. Гэта і ручнікі, і вопратка, і карціны, і музычныя інструменты, і шмат чаго яшчэ — усе тое, што атрымалася знайсці або ўратавать ад знішчэння. Зараз Віктар мае каля 1000 экспанатаў, але дакладнай лічбы няма — яшчэ толькі пачаўся працэс каталагізацыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі  сябры старшага лейтэнанта, якія яму дапамагаюць доўгі час. Для прысутных была праведзена цікавая экскурсія, у час якой Віктар расказаў пра кожны экспанат: што гэта такое, як рэч трапіла да калекцыянера і як выкарыстоўвалася. Акрамя таго, былі танцы, песні, а таксама, кожны змог убачыць і паўдзельнічаць у абра-дзе Сула. Зразумела, не ў поўнай яго версіі, а толькі ў маленькай частцы, але і гэта было вельмі цікава і весела.

— Універсітэт заўсёды імкнецца падтрымліваць творчую, таленавітую моладзь, — расказвае Люд-міла Дуброўская, вядучы спецыяліст аддзела мола-дзевых ініцыятыў і студэнцкага самакіравання. — Я лічу, што нават тонкая нітка памяці павінна быть трывалай, — а гэта менавіта тое, чым займаюцца брат і сястра Шыпковы.

— Вельмі важна захаваць помнікі нашай гісторыі, нашай малой радзімы, — дадае Віктар Шыпкоў. — Каб нашы дзеці і ўнукі ведалі і ніколі не забывалі свае карані. Павага да свайго народу павінна быць у кожнага, таму я і займаюся гэтай справай. За апошні час мая калекцыя папоўнілася. Я вельмі ўдзячны ўсім, хто мне дапамагае і падтрымлівае. Вось зусім нядаўна да мяне трапіла вельмі цікавая рэч — драўляны воз, які нібыта чакаў мяне.

Дарэчы, сваіх дзяцей, а іх у яго ўжо трое, Віктар выхоўвае менавіта ў русле павагі да беларускага народу, бацькоў, з любоўю да роднай мовы. На закрыцці Воўчык і маленькая Варвара былі апрануты ў народныя касцюмы. З малых лет яны прывучаюцца любіць родную культуру. Але Шыпковы  не толькі збіраюць рэчы, але і праводзяць вялікую работу па рэканструкцыі і аднаўленню экспанатаў. Яшчэ фіксуецца ўся інфармацыя аб гісторыі Маркавіч, абрадах і звычаях гэтага кутка.

Не сакрэт, што таленавіты чалавек таленавіты ва ўсім. Так, у 2017 годзе Віктар атрымаў нямала ўзнагарод, сярод іх — дыплом лаўрэата агляду-конкурсу «100 гадоў на варце правапарадку», падзяка старшыні Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь і падзяка кіраўніцтва аддзела ўнутраных спраў Гомельскага райвыканкама. Акрамя таго, у апошні дзень асабістай выставы Віктар і Вольга атрымалі падзяку Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны за захаванне духоўнай спадчыны беларускага народа.

 

У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны прайшло закрыццё выставы “Маркавіцкаму роду — няма пераводу”
Прочитано 722 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Июнь 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
    1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30      

Яндекс.Метрика