×

Предупреждение

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Паэзія і музыка былі, ёсць і будуць там, дзе жывуць чалавечыя пачуцці, там, дзе гаворыць Душа. Радкі, як каштоўныя каралі, нанізваюцца адзін на другі, а чароўныя гукі слоў пераўвасабляюцца ў музыку і — гучыць прыгожая песня, якая кранае кожнага!

Аб гэтым гаварыла бібліятэкар Навагуцкай сельскай бібліятэкі Святлана Задарожная на пачатку літаратурна-музычнай гасцёўні “Таемная музыка слова”, якая сабрала творцаў Гомельшчыны і суседняй Украіны.

У госці да жыхароў Новай Гуты прыехалі члены Міжнароднага саюза пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва Сяргей Канаваленка (піша пад псеўданімам Дабранец) з вёскі Дабранка Рэпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны і Валерый Ветошкін з пасёлка Паляна Гомельскага раёна. На сустрэчу з землякамі прыйшлі і жыхары Новай Гуты Віктар Задарожны, які таксама ўваходзіць у склад вышэйназванага Міжнароднага саюза, і Анатоль Мохараў, член саюза пісьменнікаў Санкт-Пецярбурга і Ленін-градскай вобласці.  

— Мы — людзі розных прафесій, узросту і поглядаў, аднак душа кожнага адзываецца на покліч любові і дабра, на чароўныя гукі музыкі і вершаў, — адзначыла Святлана Задарожная, прадстаўляючы ўдзельнікаў літаратурна-музычнай гасцёўні жыхарам Новай Гуты, якія сабраліся, каб паслухаць прыгожыя вершы і спевы. — Мы ўсе любім песні, аднак часта не задумваемся, што, калі б не паэты, з-пад пяра якіх выходзяць чароўныя вершаваныя радкі, то і песень магло б і не быць.

Кожны з майстроў слова выступіў перад прысутнымі, прачытаў свае творы, а Віктар Задарожны, музыкант-кампазітар, і Анатоль Мохараў выканалі песні пад акампанемент баяна і гітары “Одуванчик”, “Облепиха”, “Я — беларус”, “Мая бабуля” і іншыя.

Валерый Ветошкін:

— Да сваіх слоў адносішся вельмі адказна, узважваеш, думаеш над ідэяй сказанага і напісанага. Даводзіцца і перапісваць… Сталееш разам са сваімі творамі. Праходзіць час, і бачыш, як мяняецца не толькі навакольны свет, але і сам: з’яўляюцца новыя тэмы, мяняюцца погляды, разважанні… У творчым дуэце з Віктарам Задарожным назіраў, як паэтычныя радкі пераўтвараюцца ў музычныя фразы, становяцца іншым, зусім непадобным творам — з адметным гучаннем і нават настроем.

Сяргей Канаваленка-Дабранец:

— Для мяне мае вершы — гэта маё жыццё, проста жыццё. Я люблю апісваць прыроду, адчуваць яе водары ў розную пору года, яе няўрымслівасць і несхіляемасць, моц і дух. Вельмі люблю сваю сям’ю, бацькоў. У маіх вершах чытачы знойдуць настаўленні сынам, прызнанні ў каханні любімай жанчыне — маці маіх дзяцей, падзякі сябрам за тое, што яны ёсць і падтрымліваюць мяне. У новы зборнік (я, дарэчы, пішу на рускай мове) уключыў і вершы бацькі і сына. Так што, можна сказаць, мы — паэтычная дынастыя. Я люблю сваю малую радзіму — вёску Дабранку, нават псеўданім узяў такі ж, і вельмі перажываю за ўсё, што ў нас адбываецца — хочацца міру і дабра ўсім людзям.

На сустрэчу з прыгожым словам прыйшлі прадстаўнікі розных пакаленняў, удзельні-кі ветэранскай арганізацыі, аб’яднанняў па інтарэсам, што дзейнічаюць ва ўстанове культуры. Дарэчы, юныя слухачы Маша Саракалетава, Карына Лабада, Вераніка Кушнярова, Даша Братачкіна і Ксенія Лабанава на некаторы час пераўтварыліся ў дэкламатараў і прачыталі вершы Валерыя Ветошкіна “Прогулка”, “Рыжий кот”, “Телефон” і творы іншых аўтараў.  

IMG_20190208_184321.jpg

IMG_20190215_125941.jpg

IMG_20190215_130221.jpg

IMG_20190215_131842.jpg

IMG_20190215_132201.jpg

IMG_20190215_180815.jpg

У госці да жыхароў Новай Гуты прыехалі члены Міжнароднага саюза пісьменнікаў, дзеячаў культуры і мастацтва
Прочитано 662 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Июль 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика