×

Предупреждение

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Некалькі дзён назад у Гомелі завяршыўся IX Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва “Сожскі карагод”, які, як і заўсёды, стаў вялікай культурнай падзеяй для нашай краіны.

У цырымоніі адкрыцця прымалі ўдзел дзесяткі лепшых танцавальных калектываў з розных краін. Сярод іх — народны ансамбль народнага танца “Сож” з Новай Гуты.

— Мы ўжо ў сёмы раз удзельнічаем у “Сожскім карагодзе”. Улічваючы, што гэта дзевяты фестываль, “прапусцілі” толькі двойчы, але па ўважлівай прычыне — наш танцавальны калектыў падчас правядзення першых двух фестываляў яшчэ не існаваў, — жартуе стваральнік і нязменны кіраўнік ансамбля “Сож” Мікалай Дубінін.

Нагадаем, што наш “Сож” заявіў аб сабе хутка і ярка адразу пасля стварэння. У 2000-м годзе Мікалай Дубінін пераехаў з Брэстчыны ў Гомельскі раён і стварыў у Новай Гуце харэаграфічны калектыў, у склад якога ўвайшлі пераважна работнікі саўгаса-камбіната “Сож”. Літаральна, за паўгода новы калектыў змог вытрымаць экзамен на званне “народны”, хутка пачаліся гастролі… Так што да моманту чарговага “Сожскага карагода” яго ўжо добра ведалі на Гомельшчыне і запрасілі паўдзельнічаць у фестывалі.

— Мы пастаянна выступаем у праграме адкрыцця, часам паказваем сваю праграму на плошчы Леніна. Сёлета падрыхтавалі для “Сожскага карагода” танец “Лявоніха”, у мінулы раз была “Полька беларуская”. Гледачы заўсёды з задавальненнем прымаюць нашы беларускія танцы, бо ў іх нібы ўвасоблены характар і ду-ша народа, — расказвае Мікалай Дубінін.

Нам застаецца толькі ганарыцца таленавітымі землякамі. І здзіўляцца, як пасля працы, пасля шматлікіх хатніх клопатаў у іх застаецца час на творчасць, на рэпетыцыі, на выступленні, у кожнае з якіх яны ўкладваюць усю душу.

Ірына Трыпузава

Фота Андрэя Феакцістава

У цырымоніі адкрыцця  “Сожскага карагода” прыняў удзел  ансамбль народнага танца “Сож” з Новай Гуты
Прочитано 994 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Июль 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика