Як распавядалася раней, выхаванцы i педагогi ДУА «Улукаўская дапаможная школа-iнтэрнат» актыўна адзначылi Тыдзень беларускай мовы. У Дзень дзiцячага малюнка на беларускую тэматыку сярод навучэнцаў пачатковых класаў прайшла «Хвiлiнка малявання». Разам з выхавальнiцай Таццянай Васiльеўнай Цыганковай апынулiся ў беларускай народнай казцы «Курачка Раба»: iгралi, выбралi для малявання свайго героя. Старэйшых дзяцей педагог Вiкторыя Канстанцiнаўна Курловiч пазнаёмiла з гiсторыяй беларускага малюнка. Выхаванцы вырашылi ў гэты дзень праявiць здольнасцi i намаляваць малюнкi, уяўленнi аб якiх навеяла родная Беларусь, яе прырода, казкi, жыхары. Усе дзiцячыя малюнкi аб`яднала выстава «Беларусь у маiм сэрцы!»
Дзень беларускай гульнi запрасiў выхаванцаў прыняць удзел у народных гульнях з самага ранку на перапынках да вечара; «Блiн гарыць», «Люстэрка», «Назавi сваё iмя», «Кашу вары», «Лянок», «Гладычык», «Знайдзi сваю хатку», «Чый галасок», «У мядзьведзя ва бару». З гумарам сапернiчалi каманды «Матроны» i «Васiлькi» у вясёлых конкурсах «Бульба», «Гарачы гаршочак», «Беларускiя гаспадынькi», «Асiлкi».
Настаўнiцай геаграфii Святланай Пятроўнай Бугаенка была прапанавана для вучняў старэйшых класаў пазл-гульня «Беларусь мая сiнявокая»!, дзе вучнi на хуткасць складалi карту Рэспублiкi Беларусь. Выхавацель Сяргей Аляксандравiч Разумаў у гульнёвай праграме «У саду ды ў гародзе» акцэнтаваў увагу на тым, як гучаць назвы садавiны i гароднiны на роднай мове. Экскурс у гiсторыю «500 гадоў кнiгадрукаванню» быў праведзены настаўнiкамi–мовазнаўцамi для вучняў 8-10 класаў.
У прывабнай гульнявой форме дзятва вучылася пазнаваць навакольную рэчаiснасць, падзеi грамадскага жыцця, выхоўваць у сябе станоўчыя рысы характару.
Багаццем i меладычнасцю роднай мовы быў напоўнены вечар беларускай паэзii «Вершаў чароўныя радкi», якi з пяшчотай правяла настаўнiца пачатковых класаў Валянцiна Анатольеўна Лысенка. У цесным крузе чыталi вершы вядомых беларускiх паэтаў, па чарзе ўплятаючы верш-каласок у Вянок беларускай паэзii. З задавальненнем слухалi вершы паэтаў, педагогаў-ветэранаў школы Валянцiны Мiкалаяўны Чвалавай i Таццяны Мiкалаеўны Дзенiсоўскай. Сваю любоў да роднай мовы выказваў праз вершы Пятруся Броукi выхавацель Мiкалай Мiкалаевiч Дарошчанка. З асаблiвым пачуццём усе прысутныя разам спявалi песню «Беларусь мая сiнявокая»
На працягу Тыдня ў кожным класе прайшла адзiная класная гадзiна «Нiякае багацце людзей не бывае даражэйшым за iх родную мову!».
Як i было запланавана, на святочны канцэрт «Жывi i квiтней, родная мова!» запрасiлi дарослых i дзяцей дзеючыя асобы п’есы Янкі Купалы «Паўлiнка». Разам з артыстамi спявалi «Спадчыну», «Васiльковае неба», «Сэрца зямлi маёй», «Чаму ж мне ня пець», «Ехаў Ясь на канi», «Крокi». У такт прытанцоўвалi аматарскаму гурту педагогаў пад кiраўнiцтвам Алёны Валер`еўны Церашковай у танцы «Лявонiха».
Якi цудоўны, душэўны атрымаўся Тыдзень, на працягу якога мы захаплялiся роднай матчынай мовай! Уся гэтая выхаваўчая праца з`яўлялася адным iз напрамкаў акцыi «Зрабi ў сваiм сэрцы Беларусь».
Лiдзiя Мяцельская, настаўнiк