×

Предупреждение

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

Калісьці ў Міхальках, якія ўпершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаюцца ў XVI стагоддзі, мясцовыя жыхары абралі для сябе нябеснага заступніка — святога Юрыя Пабеданосца.

Дзень святкавання яго памяці прыпадаў на першую палову снежня. З таго часу зімовы Юр’я адзначаецца ў Міхальках як прастольшчына. Не забываюць мясцовыя жыхары і добрую народную традыцыю, якая супадала па часе са святкаваннем царкоўнага свята — вячоркі. У мінулую нядзелю ў мясцовым доме культуры адбыліся Юраўскія вячоркі.

Гаспадыня, у ролі якой выступіла загадчык установы культуры Галіна Малчанава, чакала ў гасці суседзяў — прыбрала чысцютка ў хаце, вывесіла прыгожыя рушнікі і посцілкі з вышыўкай, нагатавала розных прысмакаў. Але ж і госці, як патрабуе няпісаны закон вячорак, прыйшлі не з пустымі рукамі. Раней такія пасядзелкі ладзіліся часта і ў розных хатах, куды госці прыходзілі са сваёй  работай, а потым вячэралі за агульным сталом.

— А якое ў хаце ўбранне! Тут і ткацтва, і вышыванне — усё стварыла наша гаспадынька! — ўсхвалілі госці працавітую жанчыну.

— Давайце сядзем радком, ды пагаворым ладком, — прапанавала Гаспадыня і дадала: — за добрай размовай і справа хутчэй ладзіцца.

І кожная жанчына занялася сваёй справай — адна ўзяла з сабой вышыванне, другая лоўка дзейнічала спіцамі, трэцяя кудзелю трапала — усім справа знайшлася.

Пакуль госцейкі дарагія справай карыснай займалі-ся, Гаспадыня ім заспяваць прапанавала, і жанчыны ахвотна прапанову падхапілі — зацягнулі песню “Юрачка” у памяць аб прастольным свяце родных Міхалькоў. Потым былі “Ой, прала ці не”, “Ой, капуста, ой, расада”, старадаўняя песня “Касіў Васіль сена” і многія іншыя. Гаспадыня пазабавіла дарагіх гасцей загадкамі (адгадалі ўсе і вельмі хутка!), прапанавала ўзгадаць прыказкі і прыкметы, звязаныя з царкоўнымі святамі — Юр’ем і Міколай зімнімі. “Юрай мосціць, а Мікола гвоздзіць”, “На Юр’я мароз — будуць проса і авёс”, “Калі вада на Юр’я ў калодзежах ціхая, то і зіма цёплая будзе”, — адразу ж адказалі госці і прыгадалі яшчэ нямала народных афарызмаў. Потым былі і скокі — старажытны танец “Падыспань”. Нехта прапанаваў новую гульню — узгадаць назву песні па першаму куплету, але ж паставіў адну ўмову — каб у песнях упаміналася дрэва.

— А што ж гэта за свята, калі не частуе хата? — прамовіла Гаспадыня і запрасіла ўсіх на смачную вячэру. — Дружненька жывіце і на вячоркі к нам хадзіце! — дадала на развітанне гасцінная Гаспадыня.

Застаецца дабавіць, што ў ролі гасцей на вячорках выступілі ўдзельніцы вакальнага ансамбля народнай песні “Медуніца” Міхалькоўскага сельскага дома культуры (мастацкі кіраўнік і акампаніятар Віктар Кавалёў).

IMGP2615.JPG

IMGP2616.JPG

IMGP2620.JPG

IMGP2627.JPG

Юраўскія вячоркі ў Міхальках
Прочитано 832 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

 

Архив

« Июль 2022 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика