Раннімі яравымі і зернебабовымі культурамі з 5115 гектараў засеяна 552

13.04.2018
417

Гаспадаркі раёна прыступілі да масавай пасяўной кампаніі. Сярод першых на палеткі на мінулым тыдні выйшлі земляробы ААТ “Сцяг Радзімы”. Да іх падключыліся працаўнікі КСУП “Урыцкае”. З пачатку гэтага тыдня пасяўныя агрэгаты вывелі на палеткі механізатары ААТ “Гомельская птушкафабрыка” і УСП “СлаўМол”. З серады да сяўбы прыступілі аграрыі ААТ “Агракамбінат “Паўднёвы” і ААТ “Саўгас-камбінат “Сож”. Паводле аператыўных дадзеных упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Гомельскага райвыканкама, па стане на 11 красавіка сяльгаспрадпрыемствамі раннімі яравымі і зернебабовымі культурамі з 5115 гектараў засеяна 552, што складае 11 працэнтаў ад запланаванага.

Увогуле ж сёлета ў раёне яравы клін складае 28711 гектараў. Найбольшы аб’ём работ неабходна выканаць земляробам УСП “СлаўМол”. Тут пасяўныя плошчы складаюць 4309 гектараў. Гэта найбольшая ў раёне плошча. З іх на раннія яравыя і зернебабовыя культуры прыходзіцца 1265 гектараў. Першым у глебу легла насенне аўсу. Мясцовыя аграрыі не адыйшлі ад праверанай часам і вопытам сялянскай мудрасці: “Сей авёс у гразь — будзеш князь!”. З 350 гектараў, адведзеных ў гаспадарцы пад гэтую культуру, на сённяшнюю раніцу было засеяна 150 гектараў.Такім чынам, 2 пасяўнымі агэгатамі ў “СлаўМоле” літаральна за 2 дні закрыта амаль што палавіна задання па высеву аўсу.

Працяг матэрыяла ў газеце “Маяк” ад 14 красавіка і абнаўленнях нашай электроннай версіі. 

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

Мы в соцсетях