Людміла Сапега: Прэзідэнт глыбока перажывае за будучыню народаў
05.03.2025 461
Сам факт таго, што аўтарытэтны і папулярны ў свеце палітык - беларускі Прэзідэнт, даў шырокае інтэрв'ю не вядучаму сусветнаму выданню, а няхай вядомаму, але ўсё ж блогеру, лішні раз гаворыць аб медыядаступнасці Аляксандра Лукашэнкі і аб яго імкненні выкарыстоўваць усе магчымыя спосабы для прасоўвання міралюбівай палітыкі. Такім меркаваннем падзялілася член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Людміла Сапега.
«Жаданне любой цаной спыніць кровапралітны канфлікт паміж Расіяй і Украінай прасочвалася практычна ва ўсіх адказах Прэзідэнта, — адзначыла парламентарый. — Адгэтуль жа і яго камплементарнае стаўленне да Трампа, які, мяркуючы па зробленых кроках, сур’ёзна наважыўся ажыццявіць сапраўды рэвалюцыйныя пераўтварэнні як ва ўнутранай, так і ў знешняй палітыцы ЗША. І гэта не вяртанне да мінулага, зазначыў беларускі Прэзідэнт, а вяртанне на тую дарогу, якая ў выніку павінна адвесці ўсіх нас ад ядзернага апакаліпсісу. На парозе якога свет рэальна стаяў усяго некалькі месяцаў таму. У адказах Аляксандра Лукашэнкі традыцыйна гучалі шчырасць і глыбокія душэўныя перажыванні за будучыню не толькі брацкіх славянскіх народаў, але і народаў іншых краін. У першую чаргу, Еўропы, кіраўнікі якой, падобна, да гэтага часу не ў поўнай меры ўсвядомілі геапалітычную рэальнасць, якая кардынальна змянілася пасля выбараў у ЗША».
Крыніца: zviazda.by

Популярное