Абрад “Звязда” адрадзілі і пастаянна праводзяць у вёсцы Маркавічы
13.01.2025 470
У нашых продкаў існавала традыцыя: са свята Ражаства Хрыстова і да 12 студзеня віншаваць аднавяскоўцаў і жыхароў суседніх вёсак, ходзячы па хатах са “Звяздой” і выконваючы вершы і песні аб нараджэнні Хрыстовым. Абрад “Звязда” адрадзілі і пастаянна праводзяць у вёсцы Маркавічы, дзе ён не менш любімы, чым знакамітая “Сула”.
На працягу шэрагу гадоў Віктар Шыпкоў разам з роднымі і сябрамі з’яўляецца ініцыятарам правядзення абрада “Звязда” ў вёсках Маркавічы і Гадзічава, віншуе аднавяскоўцаў, абвяшчаючы добрую навіну: “Хрыстос нарадзіўся!”. Не перапынілася традыцыя і сёлета.
“З Раством Хрыстовым. Радуйся, ой, радуйся землях, сын Божы нарадзіўся!” — такімі словамі удзельнікі абраду віталі падчас выканання духоўных песень гаспадароў.
— Спадзяюся, аднавяскоўцы заўва-жылі невялікія змены ў абрадзе, якія яшчэ больш наблізілі яго да традыцыі: акрамя традыцыйнага зімовага адзення, сёлета мы аднавілі выкарыстанне званочкаў. У ранейшыя часы менавіта яны апавяшчалі жыхароў вёскі Маркавічы аб тым, што прыйшла "Звязда" ў двор, а разам з ёй і "Весела навіна", — расказвае Віктар Шыпкоў.
Сёлетняе Ражаство асабіста для яго запомніцца і тым, што ў абрадзе “Звязда” ўпершыню прымалі ўдзел яго дзеткі. Пераемнасці пакаленняў энтузіяст-краязнаўца надае вельмі важнае значэнне, бо толькі так можна захаваць спрадвечныя традыцыі.
Захавальнік народных традыцый упэўнены, што ў Хрыстаславаў сёння ёсць і такі абавязак: навучаць, расказваць, як патрэбна сябе паводзіць і што трэба рабіць, дзе перахрысціцца, дзе пак-ланіцца хатнім абразам і калі патрэбна пацалаваць іконачку Ражаства Хрыстова, якая ў вянку з кветак займае цэнтраль-нае месца ў маркавіцкай "Звяздзе".
— Сёлета своеасаблівы юбілей: у гэтым абрадзе я ўдзельнічаю ўжо ў дваццаты раз. У свой час пра традыцыю хадзіць са “Звяздой” даведаўся ад свайго настаўніка Рыгора Ціханавіча Басава. І ўпершыню ўдзельнічаў у абра-дзе са “Звяздою”, якую калісьці зрабіў яго бацька. Прыгажосць і ўзнёсласць абраду так захапілі, што хутка ў мяне з’явілася і свая зорка-сімвал, зробленая дзедам, і вялікае жаданне больш і больш пазнаваць народную культуру і традыцыйныя звычаі. Гэта дазволіла занатаваць шмат калядак і духоўных вершаў, якія выконваліся падчас абраду. Хочацца, каб і наш прыклад таксама захапіў моладзь, прывіў ёй новыя інтарэсы, — падкрэсліў Віктар Шыпкоў.
Між тым у Маркавічах большасць жыхароў і сёння ўпэўнена: прыём Хрыс-таславаў прыносіць шчасце ў дом. А таму верыцца, што добрая традыцыя будзе жыць і захоўвацца.
Ірына ТРЫПУЗАВА.
Фота прадастаўлена Віктарам Шыпковым.

Популярное