Адзначаць Стары Новы год абрадавым святам — адна з любімых традыцый беларусаў
13.01.2026 965
“Ад нашай хаты да вашай хаты няхай імчыць кавалак свята” — гэтым добрым заклікам штогод падтрымліваюць радасны настрой сваіх аднавяскоўцаў аматары народных традыцый з Улукаўскага дома культуры.

На Шчодрыкі адзін з самых каларытных гуртоў калядоўш-чыкаў Улукаўскага сельсавета не толькі ходзіць, але і… ездзіць на сапраўдных вясковых санях. У прыватнасці, сёлета гэта асабліва актуальна, калі ўспомніць, што 2026 год — Год Вогненнага каня.
— Добрую традыцыю вінша-вання з Новым годам у абрадавым стылі мы працягваем з года ў год. Абавязкова запрашаем з сабою моладзь, бо нішто так не спрыяе захаванню народных традыцый, як адчуванне атмасферы нашых святаў. Ну, а жыхары сельсавета заўсёды нас вельмі чакаюць. Для іх — гэта сустрэча са спадчынай продкаў і блаславенне на добры год і шчодры ўраджай, — адзначыла загадчык філіяла “Улукаўскі дом культуры” Валянціна Падабедава.
Аб тым, што людзі як раней, так і сёння вераць у добрыя традыцыі пажаданняў у Шчодры вечар, сведчаць душэўныя і шчырыя гісторыі, якія ўспомнілі для нас удзельнікі абраду.
Як віншавалі пажылога ўдаўца, які ў святочны вечар зачыніўся ў сваім доме, бо не верыў, што да яго завітаюць госці. А яны прыйшлі, бо дазналіся, што дзядуля ўсё ж вельмі гэтага хацеў. Як адзінокія жанчыны, частуючы калядоўшчыкаў, пыталіся: “А шчадравальны хлеб у вас ёсць?” і былі гатовы выкупіць запаветны кавалак нават за немалыя грошы. Справа ў тым, што “нашчадраваны хлеб” на Стары Новы год было прынята даваць хатняй жывёле, каб была здаровай і прыносіла прыбытак. І калі ў доме не было дзяцей, якія б прынеслі акраец пасля шчадравання, здабываць яго даводзілася іншымі спосабамі.
Ужо ў нашы дні адна бабуля перад “Шчодрыкамі” штогод з цукеркамі прыходзіць… да школьнага аўтобуса. Бо дзяцей у пасёлку амаль няма і калядоўшчыкаў можна не дачакацца, а так хочацца пачаставаць малых у адпаведнасці з традыцыяй.

Жыхары Галавінцаў Аляк-сандр і Ніна Замарэевы, хоць і ўраджэнцы Гомельшчыны, але доўгі час жылі ў Іркутску, іншых гарадах Расійскай Федэрацыі, бо галава сям’і быў ваенным. Яны з задавальненнем гавораць, як у Сібіры традыцыі продкаў дагэтуль захоўваюць беларусы, што перасяліліся сюды больш за сто гадоў таму, яшчэ ў часы сталыпінскай рэформы.
— Толькі там прынята шчадраваць не адзін вечар с 13 на 14 студзеня, як у нас, а ва ўсе дні ад Нараджэння Хрыстова да Вадохрышча. Гаспадыні гатовы да таго, што да іх у любы момант могуць завітаць госці, — расказаў Аляксандр Замарэеў.
Адметнасць нашага часу — сацыяльныя сеткі, і яны з вялікім энтузіязмам падтрымліваюць любімае абрадавае свята. Жанчыны з Улукаўскага сельсавета ўзгадваюць, як у мінулыя гады не паспявалі завяршыць свой абход, а ім ужо ляцелі паведамленні з Беларусі і блізкага замежжа: “Бачылі вас у Тык-Току! Якія малайцы!”
Сёлета энтузіясты зноў падаравалі жыхарам сельсавета цёплае свята, сустрэчу з капрызуляй Казой і яе сябрамі.
І, вядома, прагучалі жартаўлівыя і шчырыя пажаданні: “Хай чарка ходзіць, хай бульба родзіць, хай патэльня трашчыць, на ёй шкварка пішчыць. Будзьце здаровыя, як дубы стогадовыя! З Калядамі Хрыстовымі! Шчасця, багацця і дабрабыту!”

Ірына ТРЫПУЗАВА
Фота Кацярыны Шчарбіной

Популярное