Аляксандраўка: «астравок» цішыні ля мітуслівага горада

07.12.2020
132

Пасёлак Аляксандраўка Урыцкага сельсавета невялікі: працягласць метраў 400, больш за 20 дамоў і ўсяго сем жыхароў. Пра гісторыю і сучаснасць маленькага населенага пункта расказалі Надзея і Аляксей Лысянок, Ніна Дзянісава і Віталь Вугалькоў.

DSC_222679.JPG

Карэнная жыхарка Надзея Лысянок успамінае, што калісьці пасёлак налічваў амаль 30 двароў. Шматдзетнымі былі ўсе сем’і, і колькасць жыхароў у Аляксанд-раўцы даходзіла да 150 чалавек.

На жаль, звестак пра тое, чаму гэты пасёлак, які ўваходзіў у склад Целяшоўскай воласці Гомельскага ўезда Магілёўскай губерніі, назвалі Аляксандраўкай, не засталося. Вядома толькі, што ўзнік ён як выселкі з буйных населеных пунктаў, у прыватнасці, суседняй вёскі Старая Беліца. Памяць карэнных жыхароў захавала толькі імёны першапасяленцаў Прако-па Шалупаева і Кандрата Саранкова.

DSC_24671.JPG

DSC_2180731.JPG

— Большасць дарослых працавала ў калгасе “Бальшавік”: паляводамі, механізатарамі, жывёлаводамі. Мы, малыя, дапамагалі бацькам управіцца ў полі на праполцы буракоў, падняцці ільну, альбо на ферме, — расказвае Надзея Лысянок. — Да таго ж, у кожным двары трымалі вялікую гаспадарку, і частка клопатаў па догляду за жывёлай таксама была на дзецях.

Як успамінаюць Надзея Цімафееўна і Ніна Іванаўна, ураджэнка суседняй вёскі, раней яны вучыліся ў Старабеліцкай школе, што размяшчалася ў былым панскім доме. Напрамкі да суседняй вёскі па грунтоўцы — паўтара кіламетры, і што-дзень дарослыя і дзеці дабіраліся ў Старую Беліцу.

На такой жа адлегласці ад Аляксандраўкі знаходзіцца і мінская траса. Так што вяскоўцы, калі трэба выбрацца ў горад, ідуць у суседні населены пункт, альбо на трасу, дзе чакаюць рэйсавыя аўтобусы з Целяшоў, Нікольска, Прасвета, Сінічына ці Задораўкі. Раней рэйсавы аўтобус заходзіў і ў Аляксандраўку, зараз выручае только асабісты транспарт. Дарэчы, у пасёлак нават не была праведзена тэлефонная лінія.

— Калісьці сувязісты прапаноўвалі падключыць тэлефон у адным з дамоў, але па нейкай прычыне гэтага не адбылося, — успамінае Надзея Лысянок. — Зараз у кожнага ёсць мабільныя тэлефоны, так што стацыянарная сувязь ужо і не патрэбна. А тэлебачанне ў нас эфірнае.

Ніколі ў пасёлку не было магазіна і аддзялення пошты. Раней у кожнай сям’і ўжывалі прадукты з асабістай гаспадаркі, вырошчвалі гародніну і садавіну, а жанчыны часта самі пяклі хлеб. Неабходнае набывалі ў Старой Беліцы. Зараз жыхарам пасёлка нешта прывозяць дзеці, таксама вяскоўцы заказваюць дастаўку прадуктаў на дом. Частку тавараў могуць прывезці і супрацоўнікі мотадастаўкі пошты.

23DSC_2686.JPG

— У пасёлку — два шахтныя калодзежы, — уступае ў гаворку Аляксей Лысянок. — Гады два таму работнікі Гомельскага райжылкамгаса іх пачысцілі, так што вада тут чыстая.

Нягледзячы на тое, што ў Аляксандраўцы няма ўстановы культуры, у мінулым годзе тут адбылася маштабная падзея — дзень пасёлка. Аб надыходзячым свяце папярэдзілі ўсіх загадзя, і ў агавораны дзень у Аляксандраўку прыехалі работнікі культуры са Старой Беліцы з канцэртнай праграмай. Дату выбралі адпаведную — 11 жніўня — дзень нараджэння Мікалая Цудатворцы, бо гэтага святога лічаць нябесным абаронцам не толькі Старой Беліцы, дзе размяшчаецца 300-гадовы Мікольскі храм, але і суседніх вёсак і пасёлкаў.

— Цяпер мы штогод будзем святкаваць дзень нашага пасёлка — утульнага, ціхага і такога дарагога для кожнага з нас, — зазначае Ніна Дзянісава. — Хоць я нарадзілася ў Старой Беліцы і амаль усё жыцце пражыла ў горадзе, Аляксандраўка стала для мяне самым мілым куточкам на зямлі!

З жанчынай пагаджаецца і яе муж Віталь Вугалькоў. Гамяльчанін пасля выхаду на заслужаны адпачынак вырашыў набыць дом у сельскай мясцовасці. Калі прыехаў паглядзець свой цяперашні дом, адразу ж сказаў — лепшай мясціны не знайсці! Цішыня, спакой, няма гарадской мітусні і тлуму. Наадварот — раніцай на вуліцы пасёлка можна касулю ўбачыць і нават лісу.

— Нам тут усё падабаецца, — зазначае Віталь Міхайлавіч. — Не складае цяжкасці і нарыхтаваць дроў ці набыць торфабрыкет для печы. Нягледзячы на тое, што ў нас ёсць кватэры ў горадзе, пераязджаць нават на зіму з Аляксандраўкі не плануем: гэта наша зямля, тут мы самі сабе гаспадары! Сумаваць не даводзіцца — справа знойдзецца, абы было жаданне нешта рабіць.

DSC_268232.JPG

DSC_23178729.JPG

Аднак у жыхароў маленькага пасёлка ёсць праблема — стан дарожнага пакрыцця. Неабходна дарогі да Старой Беліцы і трасы прагрэйдзіраваць, бо вясной і восенню, альбо пасля дажджу тут праехаць амаль немагчыма.

Не магла не падзівіцца невялікай дзіцячай пляцоўцы з арэлямі каля аднаго з дамоў. Як адзначылі мае суразмоўцы, гэтай пляцоўцы шмат гадоў, аднак дагэтуль ёю актыўна карыстаюцца ўжо дзеці тых, для каго яна калісьці была зроблена.

…За размовамі і ўспамінамі мы не заўважылі, як дайшлі да краю пасёлка. Мае экскурсаводы падзяліліся: нягле-дзячы на тое, што зараз у пасёлку пражываюць усяго некалькі чалавек, будучыня ў яго ёсць. Дзеці і ўнукі вяскоўцаў не забываюць малую радзіму і пастаянна сюды прыязджаюць.

Ірына ГРАМЫКА. Фота аўтара.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.

Текст взят с сайта http://sozhnews.by/zhizn-rajona/u-vrachej-dobrye-glaza-v-oblastnoj-infektsionnoj-bolnitse-k-malenkim-patsientam-s-koronavirusom-osobyj-podkhod

Мы в соцсетях