Дыпломны рэкорд ансамбля “Павалякі” Цэнтра культуры Гомельскага раёна
26.02.2025 405
Узорны фальклорны ансамбль “Павалякі” Цэнтра культуры Гомельскага раёна — адзін з самых цікавых і каларытных творчых дзіцячых калектываў Гомельшчыны. Невыпадкова штогод юныя артысты, якія займаюцца з кіраўніком Таццянай Цуканавай і канцэртмайстрам Мікалаем Ушаковым, прывозяць шмат узнагарод з розных конкурсаў.
Нашы юныя землякі ўпершыню ўдзельнічалі ў гэтым творчым спаборніцтве і заваявалі абсалютную большасць узнагарод — 13 дыпломаў і чатыры падзячных лісты. А між тым канкурэнцыю ім складалі больш за 150 рабят з розных раёнаў Гомельшчыны.
Адметнасць міжраённага конкурсу заключалася ў тым, што ўдзельнікі прадстаўлялі канцэртную праграму на патрыятычную тэматыку, якая ацэньвалася як цалкам, так і па асобных нумарах.
— Мы старанна рыхтаваліся і за 25 хвілін выступлення ў сваёй праграме “Мы — дзеці белакрылай Беларусі” паспрабавалі паказаць розныя старонкі з гісторыі Беларусі: традыцыі і быт нашых продкаў, стваральную працу, мужнасць і гераізм у гады вайны, шчаслівае дзяцінства ў мірнай краіне. Рэквізітам сталі розныя старадаўнія рэчы, што дапамагло стварыць на сцэне асаблівую атмасферу. А гледачы з вялікім задавальненнем прымалі і народна-бытавыя танцы, і эстрадныя кампазіцыі, і патрыятычныя песні, — расказала Таццяна Цуканава.
Нагадаем, што ўзорны фальклорны ансамбль “Павалякі” існуе ўжо дванаццаць гадоў. За гэты час стаў вядомым не толькі ў нашым раёне: любоў гледачоў забяспечылі перамогі ў шматлікіх конкурсах. Напрыклад, на рэгіянальным фесты-валі-конкурсе дзіцячай эстраднай творчасці “Зорная карусель” у Брагіне нашы землякі заваёўвалі Гран-пры пяць гадоў запар.
Сёння ансамбль “Павалякі” аб’ядноўвае 20 ўдзельнікаў ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў. Педагогі перадаюць дзецям не толькі сакрэты выканальніцкага майстэрства, але і вывучаюць з імі народныя традыцыі, культуру і гісторыю роднай краіны. А кожны канцэрт юных артыстаў становіцца маленькім урокам патрыятызму ў творчым фармаце.
Фота прадастаўлена Таццянай Цуканавай.

Популярное