Дзень роднай мовы: з павагай да свайго народа
21.02.2025 565
Настаўнік беларускай мовы і літаратуры Яромінскай сярэдняй школы Віктар Фяськоў з тых педагогаў, на ўроках якіх ніколі не бывае сумна. Сваім вучням ён дае не толькі веды, але і магчымасць шырэй убачыць эстэтыку роднай мовы, параўнаць яе з іншымі, паказаць яе прыгажосць у дэкламаванні вершаў і сцэнічных пастаноўках.
— У нашай сям’і ўжо былі навукоўцы. Мой дзядзька Аляксей Андрэевіч Фяськоў быў кандыдатам філасофскіх навук, выкладаў ва ўніверсітэце, а разам з тым сур’ёзна займаўся спортам і быў чэмпіёнам па штанзе сярод прафесіяналаў. Выбар спецыяльнасці ён адобрыў, аднак параіў паралельна з беларускай займацца і рускай мовай. Зрабіць гэта было цалкам магчыма: у Гомельскім універсітэце тады існавала двайная спецыяльнасць — “Беларуская і руская філалогія”, — расказвае Віктар Уладзіміравіч.
Прафесійную дзейнасць ён пачынаў у роднай Яромінскай школе, але добры патэнцыял настаўніка заўважылі і запрасілі ў Гомельскі музычна-педагагічны каледж імя Л.С. Выгоцкага на пасаду намесніка дырэктара па навуковай рабоце. Затым былі дзесяць год выкладання беларускай літаратуры ва ўніверсітэце, праца пад началам старэйшага калегі, выдатнага знаўцы і папулярызатара роднай мовы прафесара Івана Фёдаравіча Штэйнера. І прыкладна столькі ж Віктар Фяськоў працаваў затым у Гомельскім дзяржаўным каледжы мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага.
— Праца ў кожнай з навучальных устаноў была плённай і прыносіла задавальненне. Таму што беларуская мова сапраўды дазваляе самарэалізавацца і ў навуцы, і ў творчасці. З першых гадоў працы ў розных фарматах я імкнуўся арганізоўваць тэатралізаваныя пас-таноўкі і літаратурныя гасцёўні. Нішто так не спрыяе лепшаму пазнанню мовы і літаратуры, чым творчасць і гутаркі з цікавымі людзьмі. А зараз у нашай школе традыцыйнай стала інтэлектуальная гульня “Скарбы роднай мовы”. Загадкі, рэбусы, крыжаванкі дзеці адгадваюць з вялікім задавальненнем. Робяць пераклады, чытаюць вершы, — адзначае Віктар Уладзіміравіч.
— Беларуская літаратура — маё вялікае каханне. Вельмі люблю айчынных паэтаў розных пакаленняў ды і сам часам пішу вершы. Разам з вучнямі праводзілі цікавую даследчую работу па параўнанні творчасці беларускіх і рускіх класікаў. Нашы распрацоўкі былі пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. А з паэтамі-землякамі часта сустракаемся ў нашай літаратурнай гасцёўні “Нам засталася спадчына”. Шчыра ўдзячны таленавітаму аўтару і цудоўнаму чалавеку Ніне Нічыпараўне Шкляравай, якая з задавальненнем сустракаецца з моладдзю, прэзентуе новыя кнігі, — гаворыць настаўнік.
Яркай падзеяй мінулага года стала тэатралізаванае прадстаўленне “Брама неўміручасці” па п’есе Кандрата Крапівы, у якім вучні прадэманстравалі артыстычныя здольнасці, высокі ўзровень выканальніцтва, а галоўнае — свабоднае бездакорнае валоданне роднай мовай.
— Для мяне вялікая радасць бачыць, што вучні ведаюць і любяць родную мову, выказваюць на ёй пачуцці, адчуваюць сябе грамадзянамі сваёй краіны. Ад сябе магу сказаць, што мова — гэта каштоўны скарб, вывучаць які цікава і захапляльна. Кожны з нас у сваёй сям’і можа ўнесці ўклад у захаванне нацыянальнага багацця — нашай мовы. Гэта нескладана: пачытайце малым кніжку па-беларуску, вывучыце вершы або песні, патлумачце, што азначаюць дыялектныя словы, што распаўсюджаны ў вашай мясцовасці. І ўсё гэта стане першай прыступкай да пазнання нашай прыгожай роднай мовы, — упэўнены Віктар Уладзіміравіч.
Ірына ТРЫПУЗАВА.
Фота з архіва “Маяка”.

Популярное