Дзень вышыванкі: свята традыцыйнага арнаменту

02.07.2026
553

Адзенне з аздабленнем у выглядзе нацыянальнага арнаменту ніколі не выходзіць з моды.

5cs4v54d5v (1).jpg

Кашулі, фартухі, сарочкі, вышытыя ў традыцыйным стылі, сёння мы можам пабачыць не толькі падчас выступленняў фальклорных калектываў, але і на звычайных жыхарах вёсак і гарадоў, якія цэняць прыгажосць і падтрымліваюць духоў-ную сувязь паміж пакаленнямі.

Аб асаблівасцях мастац-тва вышыўкі паўднёва-ўсход-няга краю расказаў лаўрэат прэзідэнцкай прэміі «За духоў-нае адраджэнне», народны майстар Рэспублікі Беларусь Віктар Шыпкоў:

— Паўднёвы ўсход Гомель-скага раёна ўнікальны тым, што тут цесна перапляліся культурныя традыцыі беларускага, рускага і ўкраінскага народаў. Традыцыйны народны строй гэтых мясцін мае шмат адметнасцяў у параўнанні з касцюмамі іншых рэгіёнаў. Гэта тычыцца і элементаў вышыўкі.

Ёсць арнаменты, якія можна сустрэць толькі ў нас, а вось размяшчэнне іх традыцыйнае — на рукаве, дакладна, па плячы. Дарэчы, ва ўпрыгожванні адзення вышыўцы папярэдні-чала ткацтва, і першыя бела-рускія арнаменты былі менавіта тканымі. Узоры пэўнай мяс-цовасці перадаваліся з пакалення ў пакаленне, традыцыйнымі колерамі беларускай вышыўкі былі чырвоны і шэры.

Але ў другой палове XIX стагоддзя, калі шырэй сталі развівацца гандаль і транспартныя зносіны, у вышыўку ўварваўся бракараўскі стыль. Ён быў названы ў гонар французскага парфумернага магната Анры Бракара. Яго прадпрыемствы выпускалі мыла, у каробкі якога як бонус прыкладаліся схемы з узорамі для вышывання. Пасля гэтага папулярных узораў для вышыўкі стала заўважна больш, пашырылася каляровая палітра. А вось размяшчалі іх нашы майстрыхі ўсё на тых жа звыклых месцах на рукаве.

Калі арнаменты паступова сталі вышываць, а не ткаць, упрыгожвалі імі адзенне куды часцей. Бо жанчыне было ўжо не трэба садзіцца за ткацкі станок. Пяльцы з вышыўкай яна магла ўзяць на вячоркі або нават на поле, каб заняцца вышываннем у вольную хвіліну.

5cs4v54d5v (2).jpg

5cs4v54d5v (3).jpg

Магу адзначыць, што строй Гомельскага раёна вылучаецца стрыманасцю і элегантнасцю. У ім няма нічога лішняга, а тэхнікі, якія выкарыстоўвалі шаўцы, былі скіраваны на тое, каб паказаць сапраўдную прыгажосць фігуры: складкі, мярэжкі, маршчэнне тканіны. Яны і зараз дастаткова папулярныя. Дарэчы, пацвярджэннем гэтага стаў нядаўні паказ мод Fashion Gomel City Show 2026 Spring/Summer у Гомелі, дзе была прадстаўлена калекцыя аўтэнтычнага адзення канца ХIX — пачатку ХХ стагоддзя, адноўленая Віктарам Шыпковым.

Нярэдка, разглядаючы час-ткі традыцыйнага строю, зной-дзеныя падчас этнаграфічных экспедыцый, толькі дзівішся, наколькі гэта па-сапраўднаму тонкая работа. А наш традыцыйны арнамент мае гісторыю куды больш далёкую, чым нават гісторыя ткацтва. Дастаткова разгледзець здымкі з археа-лагічнымі знаходкамі, і мы ўба-чым, што гаршчкі, глякі, іншы посуд упрыгожаны ўсё тымі ж крыжамі і ромбамі, якія затым «перамясціліся» ў вышываныя ўзоры.

Гсторыя вышыванкі — гэта гісторыя народа і яго культуры, таму пра традыцыі нацыянальнага строю не варта забываць.

5cs4v54d5v (4).jpg

5cs4v54d5v (5).jpg

5cs4v54d5v (6).jpg

Ірына Трыпузава

Фота прадастаўлена Віктарам Шыпковым

Мы в соцсетях