Гаспадыні Гомельскага раёна здзіўлялі гасцей каравай-фэста
24.08.2025 469
Удзельнікі народных калектываў аматарскай творчасці «Родник» і «Гаспадыня» Цэнтра культуры Гомельскага раёна прадставілі нашу вобласць на рэспубліканскім каравай-фэсце «Бацькава булка» ў горадзе Свіслач на Гродзеншчыне.

Гісторыя каравай-фэсту «Бацькава булка» вельмі незвычайная. Падчас паездкі ў Свіслач у 2021 годзе Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка наведаў мясцовую пякарню і высока ацаніў яе прадукцыю з традыцыйнай рэцэптурай. Гэты візіт і падаў ідэю арганізацыі маштабнага свята хлебапёкаў і майстроў кулінарыі.
Каб паўдзельнічаць у свяце, нашым землякам давялося пераадолець амаль 700 кіламетраў. Затое імправізаваны падворак Гомельскага раёна «Прысмакі дзядзькі Крышталя» стаў адным з самых наведваемых на каравай-фэсце.
— Кулінарныя традыцыі Гомель-шчыны, арыгінальнае афармленне экспазіцыі і, вядома, дэгустацыя прыцягнулі вялікую ўвагу. Для нас жа было цікава абмяняцца вопытам з прадстаўнікамі іншых рэгіёнаў, дастойна прадставіць наш раён, — адзначыла начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Чарнаруцкая.
Разам з дырэктарам Цэнтра культуры Гомельскага раёна Святланай Кавалеўскай і яе намеснікам Уладзімірам Крышталёвым яна прэзентавала на фестывалі хлеба пекарскія традыцыі Гомельскага раёна, распавядала аб захаванні кулінарнай спадчыны.
— Мы прывезлі на фестываль шмат прысмакаў: печыва, піражкі, хвораст, але галоўнымі сталі «Матчын каравай» у стылі традыцыйнага вясельнага пачастунку і «Бацькаў гармонік» — мясны пірог з сучаснымі інгрыдыентамі на аснове батона хатняй выпечкі. Гатавалі не менш двух сутак, а пірог я начыняла вяндлінай, беконам, сырам, таматамі у пяць гадзін раніцы перад самым святам. Вялікі дзякуй і майстрам кандытарскага цэху Гомельскага філіяла аблспажыўтаварыства, якія дапамаглі нам з падрыхтоўкай, — расказвае кіраўнік народнага калектыву аматарскай творчасці «Гаспадыня» Людміла Крышталёва. — Акрамя гасцей фэсту нашу выставу наведаў губернатар Гродзенскай вобласці Юрый Караеў разам з журы і прадстаўнікі Гроднахлебпрама. Усе прадстаўленыя вырабы хвалілі, што нас вельмі парадавала.
Гасцей прыемна ўразіла і тое, што гаспадыні з Гомельскага раёна змаглі наладзіць кухню пад адкрытым небам прама на свяце: пяклі смачныя бліны і частавалі імі гасцей.
На каравай-фэсце вызначалі лепшых у розных цікавых намінацыях — «Смак дзяцінства», «Кулінарная спадчына», «Самы вялікі каравай» і іншых. Пры гэтым прамысловая і дамашняя выпечка ацэньваліся асобна. Прыемна, што народны калектыў аматарскай творчасці «Гаспадыня» быў адзначаны дыпломам трэцяй ступені на выставе-конкурсе вырабаў дамашняй выпечкі ў намінацыі «Сучасны каравай».
Цяпер Гомельскі раён ведаюць на Гродзеншчыне і як край выдатнай выпечкі!

Ірына ТРЫПУЗАВА. Фота прадастаўлена аддзелам культуры Гомельскага райвыканкама.

Популярное