Настаўнік Маркавіцкай школы амаль чвэрць стагоддзя перадае дзецям любоў да роднай мовы
21.02.2026 339
Зінаіда Мальцава амаль чвэрць стагоддзя перадае дзецям любоў да роднай мовы, паэзіі і рытарычнага мастацтва. Роднае слова натхняе, падтрымлівае і не дае забыць пра свае карані — у гэтым упэўнена настаўнік беларускай мовы і літаратуры Маркавіцкай сярэдняй школы Зінаіда Мальцава.

Амаль усё жыццё Зінаіды Мікалаеўны звязана з самабытным і непаўторным беларуска-ўкраінскім памежжам, вёс-кай Маркавічы і яе наваколлем. Хоць нарадзілася яна за многа соцень кіламетраў адсюль.
— Мае бацькі пазнаёміліся ў далёкай Цалінаградскай вобласці Казахскай ССР. Маму, Лідзію Пятроўну, ураджэнку Курскай вобласці РСФСР, накіравалі туды на практыку, а тата, Мікалай Сцяпанавіч, выдатны трактарыст, прыехаў па закліку Радзімы падымаць цаліну. Там, на казахскай зямлі, яны пажаніліся і там жа нарадзілася я, а ў Маркавічы сям’я пера-ехала, калі мне было пяць гадоў. Першымі маімі словамі, напэўна, былі рускія, але беларуская мова заўсёды гучала ў доме. Таму хутка не толькі я, але і мая расіянка-мама сталі гутарыць так жа, як нашы маркаўчане, — расказвае субяседніца.
Усю прыгажосць і веліч роднай мовы дапамагла раскрыць школа. Зінаіда Мікалаеўна ўспамінае, што шмат чытала па-беларуску, ў тым ліку паэзіі. І любіла дэкламаваць вершы.
— Тады я і не думала, што сама прыйду да вершаскладання. Але пэўныя перадумовы былі: па ходу чытання магла штосьці перакласці, саставіць свой варыянт страфы… І яшчэ я вельмі любіла дэкламаваць. Слова — яно ж жывое і з паперы нібы рвецца на волю, марыць быць пачутым і зразумелым, — дзеліцца Зінаіда Мальцава.
Пасля заканчэння ўніверсітэта педа-гагічную дзейнасць Зінаіда Мікалаеўна пачынала ў Пракопаўцы, дзе мясцовую школу называлі, не іначай як “школай Шамякіна”.

— У Пракопаўцы часта ўзгадвалі Івана Пятровіча, які некалі тут настаўнічаў, з любоўю чыталі яго кнігі. У госці на-ведваліся паэты: мясцовая ўраджэнка Ніна Шклярава і Міхась Башлакоў, чыя малая радзіма — Грабаўка, Таіса Мельчанка з Маркавіч. З імі захаваліся сяброўскія сувязі, і пазней майстры паэтычнага слова прыязджалі ўжо да нас у Маркавіцкую школу, — гаворыць яна.
Педагагічнай працы Зінаіда Мальцава прысвяціла амаль чвэрць стагоддзя,
і большая частка настаўніцкай дзей-насці звязана з Маркавіцкай сярэдняй
школай, дзе яна, ў тым ліку, падрыхтавала нямала пераможцаў алімпіяд па беларускай мове і творчых конкурсаў.
— Мне крыху шкада, што зараз памянялася інфармацыйнае асяроддзе. Тэлебачанне, інтэрнет кожны дзень абрушваюць на нас шквал навін і рознага кантэнту. Дзеці сталі менш чытаць і вучыць напамяць паэтычныя творы. Спадзяюся, што гэта тэндэнцыя зменіцца. Тым больш што ёсць вучні, якім беларуская мова па-сапраўднаму цікавая. Напрыклад, васьмікласнік Арсеній Карнеенка паглыблена вывучае прадмет з пятага класа.
У гэтым навучальным годзе ён удзельнічаў у алімпіядзе па беларускай мове па праграме 9 класа і трапіў у лік прызёраў раённага этапу. А ў абласным конкурсе рытарычнага майстэрства, дзе таксама супернічалі дзевяцікласнікі, заняў першае месца! — расказвае настаўнік.
Зараз у вольную хвілінку Зінаіда Мікалаеўна па-ранейшаму любіць разгарнуць зборнік беларускай паэзіі. А яшчэ ўжо колькі год яна піша вершы сама: аб роднай школе, прыгожым горадзе Гомелі, любімых пісьменніках, маляўнічай прыродзе. І радкі з аўтарскага верша “Роднай краіне” можна аднесці да ўсіх, хто любіць і захоўвае родную мову, а значыць, і да яе самой:
Падзяка тым, хто прывівалі
Любоў, павагу да мясцін,
З матуляй-мовай сябравалі,
Край узнімалі да вяршынь.
Зямля для развіцця свабодна,
Квітнеюць сёлы, гарады.
Мы — незалежны — гэта годна.
Жаданне наша назаўжды.
Ірына ТРЫПУЗАВА
Фота з асабістага архіва Зінаіды Мальцавай

Популярное