Паэт Наталля Алейнікава расказала пра зборнік паэзіі і жывапісу «Ажыццяўляюся табою…», прысвечаны Даўгалессю
16.12.2024 562
Паэт, мастак-ілюстратар і псіхолаг Наталля Алейнікава, карані якой цесна звязаны з вёскай Даўгалессе, сёлета шмат сустракалася з чытачамі, праводзіла майстар-класы паэзіі і жывапісу, выступала на радыё. Падчас творчых сустрэч, якія праходзілі ў тым ліку і ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, малады таленавіты аўтар знаёміла слухачоў са сваімі першымі знакавымі публікацыямі, сярод іх і ў газеце «Маяк», расказвала пра зборнік паэзіі і жывапісу «Ажыццяўляюся табою…», прысвечаны Даўгалессю.
— У асноўным ён прысвечаны Палессю і малой радзіме маёй мамы Надзеі Васільеўны Алейнікавай — чароўнай вёсцы Даўгалессе… Яшчэ ў дзяцінстве дзіўныя лясныя абсягі Гомельшчыны натхнілі мяне на будучае стварэнне кніг, — расказвае Наталля Алейнікава.
Напэўна, таму так душэўна і прыгожа гучыць аўтарская паэзія аб прыроднай прыгажосці роднага краю, у якой апяваюцца «Угоддзі з сакаві-тай канюшынай…», «Высакародны Дняпро...», «Магутныя дубы ў разлівах рэчкі…», «Ізумрудныя кроны…», «Жыватворная крыніца ў скарбонцы Вечнасці…».
Дададзім, што другой кнігай Наталлі Алейнікавай стаў зборнік афарызмаў «Думкі ўслых». Аўтарскі жывапіс паэтэсы апублікаваны у кнізе «Мірскі замак – сімвал адраджэння Беларусі», пейзажныя фотаздымкі – ў часопісе «Родная прырода» і іншых.
Разнастайнасць яе творчай дзейнасці пацвярджае і тое, што на сустрэчы ў Нацыянальнай бібліятэцы адбыўся дэбют новай песні «Хараство» на верш Наталлі Алейнікавай у садружнасці з кампазітарам Аляксандрам Страцэўскім.
— Я шчаслівы пісьменнік. Кожная сустрэча для мяне — гэта свята кніг, якое імкнуся зрабіць карысным для мяне і прысутных. Рада бачыць, як свецяцца шчырай радасцю вочы чытачоў, атрымліваць добрыя водгукі ад людзей аб сваёй творчасці. З вялікім задавальненнем успамінаю ўдзел у святкаванні юбілею Даўгалескай біб-ліятэкі, творчыя сустрэчы ў Гомелі. Мару зноў наведаць родныя мясціны, — падзялілася Наталля Алейнікава.
Ірына ТРЫПУЗАВА.
Фотаздымкі з уласнага архіву Наталлі Алейнікавай.
ПАБЕРАЖЫ ПРАСТОРЫ РОДНЫЯ, НАРОД
Каб кожны з нас хваліў свой край і шанаваў,
Ды справай добрай, нібы сябра, частаваў -
Зямля б палеская квітнела з году ў год.
Паберажы прасторы родныя, Народ.
Паберажы! Калі не ты, то хто тады?
Хто можа так яшчэ свой родны край любіць,
Дзе ў пазалоце сонечнай цвітуць сады,
Ды красаванне зранку ў росах зіхаціць...
Наталля АЛЕЙНІКАВА.

Популярное