Спецыялізаваная тэхніка ДРБУ-113 выйшла на ліквідацыю наступстваў стыхіі
Першы дзень вясны і першы сюрпрыз. Яго прыпаднёс парывісты вецер і завіруха, якія распачаліся яшчэ ўначы ў розных кутках раёна. У выніку ўжо з самай раніцы на асобных участках дарог утварыліся снегавыя заносы.
На ліквідацыю наступстваў стыхіі выйшла ўся наяўная спецыялізаваная тэхніка ДРБУ-113 — усяго 20 адзінак. Менавіта гэтая арга-нізацыя займаецца ўтрыманнем дарожнай сеткі мясцовага значэння нашага раёна. Нельга сказаць, што дарожнікі не былі гатовыя да того, што спускае на зямлю нябесная канцылярыя. Прадпрыемст-ва мае як доўгатэрміновыя, так і аператыўныя зводкі прагнозу надвор’я аблгідрамету. Да таго ж, у выпадку надзвычайнай сітуацыі, тут заўсёды гатовыя да кругласутачнай работы. Так склалася і ў ноч на першага сакавіка. На расчыстцы дарог былі задзейнічаны аўтагрэйдэры, пагрузчыкі, трактары МТЗ з адваламі, пяскараскідальнікі МАЗ, а таксама прычапныя.
На ўскрайку Урыцкага праца-ваў незвычайны агрэгат. Гэта спецыялізаваная снегаўборачная машына ДЭ-210, зманціраваная на базе ЗІЛ-131, так званы ў народзе “Буран”. Вадзіцель гэтай магутнай машыны Васіль Міхалькевіч у ДРБУ-113 працуе 4 гады. Ме-навіта ўзімку ён, разам са сваім памочнікам Ігарам Левіным, лік-відуюць снежныя перамёты. Іх за апошнія гады на дарогах утвараецца ўсё больш і больш. Адсутнасць лесаахоўных пасадак, на якую рабілі ўпор раней пры ўладкаванні як магістральных, так і звычайных трас, зараз істотна ўплывае на агульную сітуацыю ўзімку.
Па ацэнцы дарожнай службы, найбольш складанае становішча назіраецца менавіта на адкрытых участках дарог. Тэрыторыя Лапацінскай зоны ў бок Веткі, Целяшоўская зона, Барок, участак трасы паміж Бальшавіком і Аздзеліна.
На абслугоўванні Гомельскага ДРБУ-113 — 780 кіламетраў аўтадарог. Да таго ж, яшчэ 440 кіламетраў вуліц населеных пунк-таў, якія перададзены на баланс ад камунальнай гаспадаркі ў 2016 годзе.
— Вядома, што гэта дабавіла нам сур’ёзную нагрузку, бо новай тэхнікі нам не паступіла, за выключэннем адной адзінкі, якія перадалі з ЖКГ, — канстатуе намеснік дырэктара ДРБУ-113 па ўтрыманні Дзмітрый Краўчанка. — Таму прынятым распараджэннем райвыканкама ад 21 снежня мінулага года, так званыя другарадныя вуліцы населеных пунктаў замацаваны за сяльгаспрадпрыемствамі, за выключэнным цэнтральных. Менавіта іх абслугоўваннем мы і займаемся. Акрамя таго, у нашы абавязкі ўваходзіць падтрыманне тратуараў, пешаходных дарожак, пунктаў прыпынку грамадскага транспарту. Зараз аб’яўлены аранжавы ўзровень небяспекі, другая ступень складанасці, якая прадугледжвае павелічэнне тэрмінаў на ўборку. Так, напрыклад, пры першай ступені мы павінны на працягу 7 сутак прывесці ў належны стан тэрыторыю ля прыпынку згодна дзяржстандартаў. Пры другой ступені тэрмін павялічваецца да 11 сутак.
У нас зараз наладжана цеснае супрацоўніцтва з сяльгаспрадпрыемствамі па ачыстцы вуліц населеных пунктаў. Тут адзначу падыходы ў рабоце ААТ “Гомельская птушка-фабрыка”, КСУП “Брылёва”, КСУП “Урыцкае”, КСУП “Цяпліч-нае”, ААТ “Сцяг Радзімы”, ААТ “Гомельагракамплект”.
Аляксандр РАМАШОЎ
Фота Аляксея НАРЭЙКІ
Текст взят с сайта http://sozhnews.by/obshchestvo/20-adzinak-spetsyyalizavanaj-tekhniki-drbu-113-vyjshla-na-likvidatsyyu-nastupstva-stykhii
