Сямейны клуб “Эрудыт” запрасіў выхаванцаў і іх бацькоў на апошняе ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне
Сямейны клуб “Эрудыт”, які дзейнічае ў Торфазавадскім дзіцячым садзе, запрасіў выхаванцаў і іх бацькоў, якія заўсёды з цікавасцю далучаюцца да інтэлектуальных гульняў, на апошняе ў гэтым навучальным годзе пасяджэнне.
Кіраўнік клуба, намеснік загадчыка дашкольнай установы Вольга Барабанава, выбрала для маленькіх эрудытаў і іх баць-коў тэму летніх свят і звязаных з імі традыцый і абрадаў.
Адкрыла пасядженне сямейнага клуба загадчык Торфазавадскога дзіцячага сада Вольга Цяцерына словамі з верша паэта Алеся Бараноўскага, ураджэнца Гомельскага раёна:
— Роднае вакенца, родная зямля, родненькi куточак — Беларусь мая!
Як адзначыла кіраўнік сямейнага клуба Вольга Барабанава, у гульневай форме можна даць больш сведак пра культуру, традыцыі і звычаі роднага народа, далучыць дзяцей і іх бацькоў да багаццяў беларускай мовы, паказаць яе сакавітасць.
— Але галоўнае — сямейны клуб прызваны cадзейнiчаць сплачэнню дарослых i дзяцей, таму, каб яны больш часу праводзілі разам, займаліся адной справай, — дадала Вольга Цяцерына.
На гэтае пасяджэнне па традыцыі запрасілі метадыста Гомельскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Алену Шутаву, якая прыняла ўздзел у інтэлектуальных спаборніцтвах у якасці капітана адной з каманд. Па завяршэнні яна выказала па-дзяку выхаванцам і іх бацькам, а таксама натхніла педагагічны калектыў Торфазавадскога дзіцячага сада на далейшую працу па прапагандзе беларускай культуры і мовы.
