У Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі разгарнулася выстава “Маё ХХ стагоддзе”, прэзентаваная Літаратурным музеем Петруся Броўкі
14.05.2025 226
Сёлета спаўняецца 120 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі, заснавальніка Беларускай савецкай энцыклапедыі Петруся Броўкі. З гэтай нагоды ў Гомельскім гісторыка-краязнаўчым музеі разгарнулася выстава “Маё ХХ стагоддзе”, прэзентаваная Літаратурным музеем Петруся Броўкі.

На адкрыццё выставы дырэктар Гомельскага гісторыка-краязнаўчага музея Кацярына Варабей запрасіла гомельскіх паэтаў Тамару Кручэнка і Валерыя Вятошкіна, а таксама юных аматараў паэзіі з Пакалюбіцкай сярэдняй школы. Прэзентавала экспазіцыю навуковы супрацоўнік Літаратурнага музея Петруся Броўкі Дар’я Карчашкіна.
Пятрусь Броўка — ураджэнец Ушаччыны, выхадзец з простай сялянскай сям’і, які здолеў “зрабіць сябе сам”: стаць народным паэтам Бела-русі, заснавальнікам Беларускай савецкай энцыклапедыі, акадэмікам, выступаць у Генеральнай Асамблеі ААН і ўнесці свой уклад у захаванне міру на зямлі.
— Кожная прыступка на шляху да будучых дасягненняў давалася няпроста. Нават першыя вершы ў мясцовай газеце не проста адхілілі ад друку, але і апублікавалі разбор памылак, настойліва параіўшы аўтару ніколі не займацца вершаскладаннем. Змаглі б вы працягваць пісаць пасля гэтага? Броўка змог і даказаў, што ён — сапраўдны паэт, — адзначыла Дар’я Карчашкіна.
Савецкая ўлада дала юнаку з вельмі беднай сям’і магчымасць вучыцца і развіваць талент. Ён спрабаваў сябе ў розных прафесіях і, дарэчы, у 19-гадовым узросце быў старшынёй сельсавета. Але потым цалкам прысвяціў сябе літаратурнай творчасці. У 1940 годзе стаў галоўным рэдактарам галоўнага айчыннага літаратурнага часопіса “Полымя”.
На вайну Пятрусь Броўка пайшоў добраахвотнікам, быў ваенкорам, супрацоўнічаў з партызанскім друкам. Ваенны час заўсёды бязмерным болем адзываўся ў яго душы. Страшнае выпрабаванне для ўсёй краіны супала і з асабістымі трагедыямі, самай страшнай з якіх была гібель маці ў лагеры смерці “Асвенцым”. Алена Сцяпанаўна замяніла сабой дзяўчынку, якую павінны былі адправіць у крэматорый, і прыняла пакутніцкую смерць. Ёй Броўка прысвяціў паэму “Голас сэрца”.
У пасляваенны час разам з паэтычнай творчасцю вялізнае месца ў жыцці Пятра Усцінавіча займала праца над падрыхтоўкай першага выдання Беларускай савецкай энцыклапедыі.
— У сярэдзіне 60-х Броўка ўдзельнічаў у рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, дзе натхніўся словамі аб тым, што энцыклапедыя такі ж галоўны сімвал нацыі, як герб, сцяг, гімн. Калектыў стваральнікаў энцыклапедыі напачатку складаў толькі некалькі чалавек, а затым вырас да 160 супрацоўнікаў. Гэта была вялікая, тытанічная праца, дзякуючы якой і сёння беларускамоўная супольнаць можа атрымаць самую шырокую і дакладную інфармацыю аб Беларусі, — расказала Дар’я Карчашкіна.
Цудоўна, што і з Гомельшчынай сям’ю Броўкі звязваюць цесныя сувязі. Брат народнага паэта Аляксандр Броўка ў свой час працаваў у газеце “Гомельская праўда”. Менавіта праз яго яшчэ адна ўдзельніца сустрэчы ў Гомельскім гісто-рыка-краязнаўчым музеі, паэ-тэса і журналіст Тамара Кручэнка, пазнаёмілася з Пятром Усцінавічам. Тамара Віктараўна паказала юным аматарам паэзіі ўнікальны зборнік, на старонках якога свае аўтографы для яе пакінулі многія вядомыя беларускія паэты. Сярод іх і подпіс Петруся Броўкі.
Гомельскі гісторыка-краяз-наўчы музей чакае на выставу новых наведвальнікаў. А сапраўдныя аматары паэзіі могуць пабываць і ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Мінску. Ён уяўляе сабой мемарыяльную кватэру народнага паэта, і гэта практычна адзіны ўзор музейнай установы такога тыпу ў беларускай сталіцы.

Ірына ТРЫПУЗАВА.
Фота Кацярыны Шчарбіной.

Популярное