У Рагах адзначылі свята вёскі

12.09.2018
489

З XVIII стагоддзя вядома па летапісных крыніцах вёска Рагі Гомельскага стараства Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, якая зараз адносіцца да Аздзелінскага сельсавета нашага раёна.

Па мясцовай легендзе яе незвычайная назва паходзіць ад промыслу, якім займалася сям’я заснавальнікаў — вырабам рэчаў з рагоў жывёлы. Па іншай версіі назву далі таму, што чатыры цэнтральныя вясковыя вуліцы злучаюцца пад вугламі, якія нагадваюць рогі.

Шмат слаўных старонак было ўпісана ў гісторыю вёскі Рагі ў савецкі час. Яе жыхары абаранялі родную зямлю ў гады вайны і праслаўлялі яе шчырай працай. Пасля таго, як у 1986 годзе адбылася чарнобыльская катастрофа, у Рагі былі пераселены жыхары некаторых вёсак Брагінскага раёна. Самі яны даўно лічаць сябе тутэйшымі, а Гомельскі раён сваёй другой радзімай.

Нядаўна ў Рагах адзначылі свята вёскі, на якое былі запрошаны ўсе жыхары гэтага населенага пункта. Яго сцэнарый падрыхтавала кіраўнік Рагаўской бібліятэкі-клуба Марыя Вінічэнка, а вядучымі сталі Дар’я Хварастоўская і Юлія Ярмоленка.

На мерапрыемстве ўспомнілі імёны сваіх землякоў-ардэнаносцаў — Міхаіла Марозава і Івана Соіча, працаўнікоў калгаса “Чырвоны Маяк”, што ў свой час былі адзначаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга.

Цёплыя словы прагучалі ў адрас ветэранаў працы, што зараз жывуць у вёсцы, — былой даяркі Сафіі Глазавай, узнагароджанай ордэнам “Знак Пашаны”, Таццяны Лапушкінай, якая таксама была даяркай і ўдастоена звання “Заслужаны калгаснік” (дарэчы, яе сын Уладзімір — таксама перадавік, неаднаразовы ўдзельнік рэспублікан-скіх “Дажынак”).

Шмат добрага было сказана пра мясцовага мед-работніка Таццяну Рагалевіч і настаўніц Сафію Барысаву і Лідзію Дземчанку, што адпрацавалі на педагагічнай ніве больш за тры дзесяцігоддзі.

Ва ўрачыстай абстаноўцы ўдзельнікі свята віталі шматдзетных бацькоў і самых маленькіх жыхароў вёскі, што нарадзіліся ў гэтам годзе — Дзіму Зелячонка, Ваню Крывянка і Мацвея Гарбачова, а таксама паважаных доўгажыхароў, сярод якіх — Надзея Пархоменка, Васіліна Санько, Іван Грыб і многія іншыя.

Віншаванні атрымалі і цудоўныя мясцовыя майстрыхі, чые работы часта можна ўбачыць на розных выставах дэкаратыўна-прыкладной творчасці — Ніна Санько, Ніна Слізко, Вольга Раковіч, Антаніна Санько, Таццяна Ярмоленка.

Старшыня Аздзелінскага сельвыканкама Таццяна Саскевіч пад гучныя апладысменты павіншавала і ўручыла падарункі актывістам грамадскага жыцця і пераможцам конкурсаў на лепшага гаспадара, лепшага прыпевачніка, лепшага агародніка і іншых.

Прыгожымі песнямі на працягу ўсяго свята радавалі ўдзельнікі мясцовай мастацкай самадзей-насці Алена Грыбава, Галіна Чырык, Дзіна Нікіценка і Марыя Вінічэнка.

image1vdfgbghdrfehgdf.jpg

image2hzdrfhrzaehrt.jpg

image11fuyfuty7rf769.jpg

image14cdfyrt6df567r7.jpg

image16uhu9ih98.jpg

image18bhjuibn.jpg

image155rt67yguy.jpg

image1365e56rf6tygf.jpg

image235235rt23wt.jpg

Ірына Трыпузава

Фота прадастаўлена Аздзелінскім сельвыканкамам

Мы в соцсетях