Працягваецца Масленічны тыдзень, а гэта значыць, што ў суботу і нядзелю жыхары і госці Гомельскага раёна змогуць пабываць на святах, арганізаваных работнікамі культуры.
Нагадваем, што раённае свята Масленіцы пройдзе 9 сакавіка ў Цярэшкавічах, пачатак — у 12 гадзін.
Ніжэй прыведзены пералік населеных пунктаў, дзе адбудуцца масленічныя забавы.
9 сакавіка масленічныя гулянні і тэатралізацыі адбудуцца ў аграгарадках Мічурынская і Пакалюбічы, вёсках Бярозкі, Пясочная Буда, Рудня Марымонава, Маркавічы і Цярэнічы.
10 сакавіка блінны масленічны разгуляй змогуць наведаць жыхары аграгарадкоў Міхалькі, Урыцкае, Новая Гута, Бабовічы, Яроміна і Краснае, пасёлкаў Зябраўка і Бальшавік, вёскі Шарпілаўка.
Усіх, хто прыйдзе на масленічныя гулянні, чакаюць тэатралізаваныя прадстаўленні, канцэрты, атракцыёны, конкурсы, віктарыны, выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, спартыўныя спаборніцтвы і, канешне, спальванне чучала. У Бярозках, да таго ж, запланавана катанне вярхом на конях. Будуць таксама працаваць гандлёвыя рады.
Ірына ГАЛАВАЧОВА.
Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА.