Мы в соцсетях

Сёлета адзначыла свае 60-годдзе Надзея Галуза, настаỳнiца Чкалаỳскай базавай школы – дзiцячага сада.

Пасля заканчэння Мазырскага педінстытута яна працавала на Брагiншчыне, а пасля эвакуацыi з Чарнобыльскай зоны была прызначана загадчыцай дзiцячага садка ў вёсцы Чкалава. Побач, у мясцовай школе, працавала i яе першая настаỳнiца — Антанiна  Алексiкава. Калi Антанiна Канстанцiнаỳна пайшла на пенсiю, яна перадала свой клас былой выхаванцы. Зараз Надзея Мiхайлаỳна працуе выхавальнiцай. 

Прынцыповая, але справядлiвая, нi дома, нi на працы яна не ỳмее рабiць «на паказ». Адметныя рысы яе характару — дабрыня i шчодрасць душы, спагада i неабыякавасць да праблем тых, хто побач. Менавiта гэтаму вучылi яе змалку бацькi.

З мужам Уладзiмiрам Пятровiчам дапамаглi атрымаць вышэйшую адукацыю дачцы Юлii і сыну Вiктару, якія працуюць у розных галінах вытворчасцi. Бабулю i дзеда радуюць чацвёра ỳнукаỳ.

А якiх толькi разнасолаỳ няма ỳ гасцiнным доме Галузаỳ: i грыбы, i ягады, i свойская агароднiна.

Напярэдаднi Дня настаỳника ад шчырага сэрца Надзею Міхайлаўну вiншуюць з прафесiйным святам яе калегi i сям’я. Да вiншаванняỳ усiх, хто сее разумнае, добрае, вечнае, далучаецца i рэдакцыя «Маяка».

Падрыхтавала Анастасiя ХАРКЕВIЧ.

Фота Аляксея НАРЭЙКІ.

Свае 60-годдзе адзначыла настаỳнiца Надзея Галуза
Прочитано 1088 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика