Мы в соцсетях

«Культурная пятніца ў музеі» — гэта праект Гомельскага гісторыка-краязнаўчага музея, у якім плануецца ахапіць самыя розныя сферы культурнай і навуковай спадчыны, расказаць аб цікавых і знакамітых земляках.

Па задуме арганізатараў цыклу мера-прыемстваў, кожная сустрэча будзе прымеркавана да важнай даты або падзеі. Вось і напярэдадні Дня ведаў прайшла “культурная пятніца”, прысвечаная галоўнай крыніцы асветы — Кнізе. Дадатковай нагодай выбраць менавіта гэтую тэматыку стала выстава мініяцюрных кніг Міхаіла Ксеневіча, якая зараз экспануецца ў музеі.

— Заснавальнікам калекцыі, якая налічвае 352 мініяцюрныя кнігі, быў Яўген Ксяневіч — творчы чалавек, знаўца мас-тацтва і вялікі энтузіяст. Справу яго працягвае сын Міхаіл, — зазначыла дырэктар музея Кацярына Варабей. — Вялікая ўдача, што ў нашых наведвальнікаў з’явілася магчымасць азнаёміцца з гэтым унікальным зборам міні-кніг, якія выстаўляюцца даволі рэдка…

Сапраўды, мініяцюрныя кнігі — гэта своеасаблівыя творы мастацтва, якія заў-сёды выдаюцца абмежаванымі тыражамі. А ў калекцыі Ксяневіча кожнае выданне — са сваёй гісторыяй: ёсць зборнік вершаў, які браў з сабой у палёт беларускі касманаўт Пётр Клімук, унікальны міні-двухтомнік Коласа і Купалы, кнігі з аўтографамі знакамітых аўтараў. Дарэчы, вокладка кніжкі найменшага фармату мае толькі 5 сантыметраў у вышыню і 4 — у шырыню!

Не менш цікавымі былі і іншыя тэматычныя экспазіцыі — выстава рарытэтных кніг і выданняў, якія былі падараваны музею, фотадакументаў аб жыцці і творчасці нашага знакамітага земляка — пісьменніка Івана Кірэевіча Сяркова.

Дарэчы, хоць на “культурную пятніцу” сабраліся аматары кніг самага рознага ўзросту — ад дашкольнікаў да чытачоў са шматгадовым стажам — практычна ўсе яны прызналіся, што з’яўляюцца прыхільнікамі трылогіі “Мы з Санькам…”, напісанай І. Сярковым. Вельмі сімвалічным было тое, што яны прынялі ўдзел у эстафеце “чытання ўголас”, успомнілі мясціны родных Пакалюбіч, аб якіх ішла размова ў вядомых творах.

Таксама ўсе ўдзельнікі сустрэчы ўк-лючыліся ў зацікаўленае абмеркаванне ролі літаратуры ў сучасным грамадстве, падзяліліся сакрэтамі прывіцця любові да чытання падчас “круглага стала” “Чалавек і кніга: насустрач адно аднаму”.

— Калі я быў маленькі, мама кожны вечар чытала мне па 2–3 старонкі новай кніжкі. Потым навучыўся чытаць самастойна і мастацкая літаратура стала часткай майго жыцця! — расказаў сямікласнік Арсеній Макаранка, які некалькі раз прызнаваўся ў Пакалюбіцкай сярэдняй школе лепшым чытачом года.

Мама самай маленькай чытачкі Вікторыі Хмелянок — Таццяна Валер’еўна — падзялілася, што яны з дачкой не толькі чытаюць, але і самі “пішуць” кнігі. Дзяўчынка робіць малюнкі, а маці выдумляе да іх цікавыя гісторыі.
Дарэчы, калі самай юнай чытачцы Пакалюбіцкай сельскай бібліятэкі толькі пяць гадоў, то самаму сталаму чытачу — ўжо 101. Гэта наш вядомы доўгажыхар, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Іван Дзмітрыевіч Кондрусеў…

Шмат цёплых слоў прагучала ў гэты дзень у адрас кніг, якія на працягу многіх стагоддзяў выхоўваюць у чалавеку самае лепшае. Усе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі запрашэнне наведаць і наступную “культурную пятніцу ў музеі”, якая абяцае быць не менш насычанай і цікавай.

IMG_3008.JPG

IMG_3000.JPG

 

Ірына Трыпузава.
Фота аўтара.

Чалавек і кніга: насустрач адно аднаму
Прочитано 579 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика