Мы в соцсетях

Лета — самы любімы для школьнікаў час, калі цэлыя дні можна прысвяціць разнастайным забавам і гульням. А каб канікулы ў навучэнцаў Целяшоўскага дзіцячага сада – сярэдняй школы прайшлі з карысцю, пры ўстанове адукацыі дзейнічае аздараўленчы лагер “Дружба”.

Цёплыя летнія дзянёчкі — самы спрыяльны час для рэалізацыі цікавых праектаў. Адным з іх — “Упрыгожым Беларусь кветкамі” — зацікавіліся педагогі і вучні школы. Стварыць сваімі рукамі прыгажосць на школьным двары — вельмі цікава і адначасова адказна. Таму навучэнцы з вялікім энтузіязмам прыняліся за справу.

Спачатку склалі план, прадумалі ўсе дэталі будучага ландшафтнага праекта, і праца закіпела. Дарослыя дапамаглі зрабіць з натуральных матэрыялаў арт-аб'ект — хатку-церамок. Яна выконвае двайную функцыю — упрыгожвае тэрыторыю школы і адначасова з’яўляецца прытулкам для маленькіх насельнікаў жывой прыроды. У доміку могуць пасяліцца казуркі, божыя кароўкі, жужалі і іншыя ворагі шкоднікаў. А каб прыцягнуць карысных насякомых, школьнікі выкарысталі кавалкі дрэва з прасверленымі вертыкальнымі і гарызантальнымі хадамі, шышкі, салому, кару, разнастайныя раслінныя рэшткі.

Рэалізацыя праекта дапамагла вучням адначасова выканаць некалькі задач: паспрыяць захаванню папуляцыі насякомых і добраўпарадкаваць школьную тэрыторыю арыгінальным спосабам. Дзеці з задавальненнем сачылі за жыццём крылатых насельнікаў хаткі-церамка, даведаліся пра іх звычкі, і такім чынам пашырылі свой кругагляд, адкрылі для сябе таямніцы жывой прыроды.

Алена ПАНЦЯЛЕЕНКА, настаўнік Целяшоўскага дзіцячага сада – базавай школы.

Фота аўтара

Час для рэалізацыі цікавых праектаў
Прочитано 342 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика