Мы в соцсетях

26 лістапада 1943 года ў выніку жорсткіх баёў быў вызвалены Гомель, на наступны дзень — і ўвесь Гомельскі раён.

Не перадаць словамі радасць тых, хто цярпеў цяжкасці акупацыі, голад і холад, здзекі ворагаў. Аб тым настроі, што панаваў адразу пасля вызвалення, сведчаць старыя фотаздымкі. На іх — шэраг розных эмоцый. Гэта і горыч ад шматлікіх страт, сярод якіх знішчэнне роднай хаты — найменшае зло, і радасць ад свабоды і намер адразу ж прыступіць да мірнай стваральнай працы.

На архіўных фотаздымках занатаваны розныя падзеі. На адным з іх, які зрабіў спецыяльны фотака-рэспандэнт адной з газет, старшы лейтэнант Г. Хамзор, — захопленыя ў раёне Гомеля часцямі Чырвонай Арміі эшалоны з танкамі і самаходнымі пушкамі гітлераўцаў. Цікавы і плакат ваенных часоў, а аўтарам здымкаў пад агульнай назвай “Мы вярнуліся дадому!” удалося перадаць радасць тых, хто зразумеў — родная зямля і любы раён свабодныя!

3gbyugyugu.jpg

3gtyugyug.jpg

3gyuguygyug.jpg

3qewsxrtfcvyuhjbjk.jpg

3bhkibyhjubvguyhbvgu.jpg

Ірына ГАЛАВАЧОВА

Фота з архіва Андрэя ФЕАКЦІСТАВА

Да 75-годдзя вызвалення Гомельскага раёна: архiўныя фотаздымкi
Прочитано 698 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика