Мы в соцсетях

Задумалася неяк Тамара аб сваім жыцці-быцці. Жанчына яна прывабная, а па маладосці і ўвогуле была як цукерачка. А што бачыць кожны дзень? Шэрыя будні ў вёсцы.

Адпачынак — ля тэлевізара, з магазінаў — толькі крама з прадуктамі. Нават прычоску зрабіць няма дзе.

Словам, сумнае жыццё вясковае. Хто вінават у гэтым? Каб не скіроўваць свае скаргі на абстрактную групу ўсіх тых, хто не зрабіў, не прадумаў і не забяспечыў усё, чаго яна заслугоўвае, напала на бліжэйшую канкрэтную асобу — мужа.

— Навошта ў свой час за цябе пайшла? Знайшла б гараджаніна — мела б усе выго-ды! — ужо не ўпершыню высказала Тамара адносіны да сваёй другой палавіны.

Міхаіл дыпламатычна прамаў-чаў. Размовы гэтыя яму надакучы-лі, але зараз распачынаць сварку не хацелася: збіраліся ў госці да кумоў у суседні пасёлак. Калі прыехалі, пачала Тамара хадзіць ды дзівіцца са сваёй кумы і сяброўкі Надзеі — як ў яе ўсё прыгожа ды ўтульна:

— Дзе прычоску рабіла Надзейка? Мабыць, у Гомель ездзіла?

— Ды, не. Наша мясцовая дзяўчынка стрыжэ. Скончыла курсы цырульнікаў — адкрыла сваю справу. І манікюр робіць не горш, чым гомельскія майстры, а кошт у два разы дзешавейшы.

— А торт які на стале прыгожы! Напэўна, заказвала загадзя і грошай цэлую кучу аддала?

— Торт я сама спякла: ў інтэрнэце — мора рэцэптаў. Кожны тыдзень выбіраю новы і раблю дэгустацыю для ўсёй сям’і.

— Добра ты гэта прыдумала — хоць нейкі радасны момант. А то ў вёсцы ад суму можна памерці…

— Пра які сум ты гаворыш? Столькі спраў навокал. Калі парабіла ўсё дома — паглядзі, што на вуліцы робіцца! Мы з дзяўчата-мі, калі ёсць час, кветкі садзім, усё ля сваіх двароў упрыгожваем. А каб стымул быў — фота ў Інстаграм выкладваем: там з усіх бакоў — лайкі ды пахвальныя каментарыі. Усе здзіўляюцца, якія ў нас прыгожыя, творчыя і гаспадарлівыя жанчыны.

І тут ў размову сябровак уклініўся Міхаіл, які ўжо даўно прыслухоўваўся аб чым гутарка:

— Вось-вось! Хтосьці сам сабе робіць прыгожае жыццё, а іншыя толькі ўздыхаюць аб тым, чаго яны заслугоўваюць.

Хацела Тамара адказаць свайму мужу так, каб надоўга адбіць ахвоту да крытыцы, ды стрымалася. Хто яго ведае: нагледзіцца кулінарных шэдэўраў ды дызайнерскіх знаходак, і захоча знайсці сабе такую ж гаспадарлі-вую жонку? А пра тое, каб упрыгожыць жыццё сваімі рукамі — ідэя вельмі нядрэнная. Прыдумаю што-небудзь, зраблю. Будзе і мне, што размясціць у Інстаграме. Бо я гэтага заслугоўваю!

Ірына ВІКТАРАВА.

Фельетон: “Бо я гэта заслугоўваю!”
Прочитано 686 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика