Мы в соцсетях

10 ліпеня 1938 года ў свет выйшаў першы нумар гомельскай раённай газеты, якая тады называлася “Сталінскі сцяг”. Выданне друкавалася на фабрыцы “Палесдрук” і мела тыраж паўтары тысячы экземпляраў.

Пазней раёнка яшчэ два разы мяняла сваю назву: у 1956 годзе яна стала называцца “Трыбуна хлебароба”, у 1962 годзе атрымала сённяшнюю наз-ву “Маяк”. Адметнасцямі яе заўсёды былі высокі прафесійны ўзровень супрацоўнікаў і традыцыя перадаваць каштоўны журналісцкі вопыт пачынаючым. “Маяк” з’яўляўся выдатнай кузняй кадраў для абласных і рэспубліканскіх сродкаў масавай інфар-мацыі, пляцоўкай, на якой мелі магчымасць прадэманстраваць пробу пяра будучыя вядомыя пісьменнікі і паэты.

Зараз наша газета мае амаль поўны архіў нумароў за большасць гадоў выхаду “Маяка” — не ў рэспубліканскіх архівах, а ў самой рэдакцыі. Такім можа пахваліцца рэдкае выданне. Захаваліся рарытэтныя падшыўкі, дзякуючы клопату кіраўнікоў газеты. Яны цанілі сваё выданне і імкнуліся, каб будучыя пакаленні мелі ўяўленне аб гісторыі развіцця раёнкі.

2.jpg

Дарэчы, рэдактары газеты, нягледзячы на тое, што працавалі ў абласным цэнтры і мелі розныя магчымас-ці працаўладкавання, вызначаліся вернасцю “Маяку”. Напрыклад, раёнку ў 60-70-х гадах узначальваў былы танкіст-франтавік і таленавіты арганізатар Іван Паўлавіч Дземідзенка, адпрацаваў два дзесяцігоддзі. На гэтай пасадзе яго змяніў Іван Канстанцінавіч Брухавецкі, які аддаў гомельскай раённай газеце амаль тры дзесяцігоддзі.

Вось якімі ўспамінамі Іван Канстан-цінавіч падзяліўся напярэдадні юбі-лею:

— Я з дзяцінства цікавіўся жур-налістыкай, пісаў заметкі для раёнкі. Таму на працу ў першую газету — “Ленінскі сцяг” у Хойніках — мяне запрасілі ў 1963 годзе літаральна адразу пасля заканчэння школы. Прафесійную падрыхтоўку атрымаў на курсе журналістыкі ў Вышэйшай партыйнай школе. У 1978 годзе мяне запрасілі ў абласную газету “Гомельская праўда”, а ў кастрычніку 1980 года я стаў рэдактарам “Маяка”. Гомельская раёнка адрознівалася тым, што працавала выключна для сельскага чытача. Галоўным накірункам нашай дзейнасці было ін-фармацыйнае забеспячэнне правядзення сяльгаскампаній. Ход пасяўной або ўборачнай, нарых-тоўка кармоў або пачатак стойлавага перыяду ўтрыман-ня жывёлы — усё патрэбна было ас-вяціць аператыўна і дэталёва, расказаць аб лепшых працаўніках, аб перадавым вопыце нашых гаспадарак. Газета добра спраўлялася з гэтым. На свежым нумары “Маяка” першы сакратар райкама партыі нават рабіў паметкі — што прапагандаваць, на што адрэагаваць. Друкавалася шмат крытычных матэрыялаў, што падабалася чытачу.

У газеце працавалі тале-навітыя, захопленыя сваёй справай людзі: намеснік рэдактара Яфім Бродскі — сапраўдны прафесіянал, Іван Пічукоў — вельмі адказны і эрудыраваны спецыяліст, Леанід Міцкевіч, які цудоўна, з гумарам, пісаў па-беларуску, іншыя супрацоўнікі. Нашым верным памочнікам быў вадзіцель Віталь Іваноў, які адпрацаваў у газеце 30 год.

Зразумела, штат час ад часу мяняўся. Прыходзіла моладзь, якая, набраўшыся вопыту, “ішла на павышэнне”. Сярод тых, хто пачынаў у “Маяку”, — Валерый Сідорчык і Сяргей Халадзілін, вядомыя па сваёй працы ў
БелТА, Алена Данільчанка, якая зараз працуе ў “Спартыўнай панараме. Многія супрацоўнікі і кіраўнікі “Гомельскай праўды” пачыналі ў “Маяку” — Валерый Логвін, Мікалай Новік, Станіслаў Савасцееў, Сцяпан Балоткін, Мікалай Старчанка.

За гады маёй работы перыядычнасць выхаду ”Маяка” таксама мянялася: газета выходзіла тры, два і нават адзін раз на ты-
дзень — усё залежала ад эканамічнага становішча краіны. Пасля развалу Савецкага Саюза сітуацыя была асабліва складанай. Штат прыйшлося скараціць да мінімуму: фактычна над газетай працавалі двое — я і намеснік рэдактара Галіна Пашкоўская. Выданне было на мяжы закрыцця. Выратаваў фінансавы фонд падтрымкі газеты, сродкі для якога выдзелілі гаспадаркі раёна.

Прыемна, што зараз Гомельская раённая газета стала каляровай, кожны нумар выходзіць на 8, а то і больш старонках, што яна захоўвае стабільны тыраж і мае многа верных сяброў-падпісчыкаў. У маім жыцці “Маяк” займае цэнтральнае месца, таму я заўсёды радуюся творчым поспехам і ўдачам яго калектыву. Дасылаю супрацоўнікам і чытачам гомельскай раёнкі самыя найлепшыя пажаданні. Няхай друкаванае слова не траціць сваёй важкасці, а кожны нумар газеты нясе шмат цікавай, актуальнай, карыснай інфармацыі, — дадаў Іван Канстанцінавіч Брухавецкі.

Ірына Трыпузава.

«Маяк» — мая пуцяводная зорка

Так здарылася, што ў свой час лёс звязаў мяне з газетай “Маяк” у якасці селькора.

Памятаю свой першы артыкул, які даслаў у рэдакцыю ў далёкім сакавіку 1970 года. Яго апублікавалі, і з таго часу, на працягу70-80 гадоў мінулага стагоддзя, я быў няштатным карэспандэнтам газеты “Маяк”. Пісаў на розныя тэмы. Бывала, дасылаў у газету і фотаздымкі.

Маю дзейнасць, як няштатнага аўтара, адзначылі Ганаровай граматай. А на старонках раёнкі (“Маяк” № 54 ад
5 мая 1984 года) змясцілі пра мяне артыкул.

Памятаю, што на старонках “Маяка” пачыналі друкавацца таленавітыя паэты і пісьменнікі, якія сталі затым вядомымі па ўсёй Беларусі. Пры раённай газеце дзейнічала літаратурнае аб’яднанне “Пралеска”. У свой час я сустракаўся з паэтам Міхасём Башлаковым, які друкаваўся ў “Маяку”, быў знаёмы з пісьменнікам Іванам Шамякіным, творчасць якога шырока асвятлялася на старонках раёнкі.

Нельга не ўспомніць і пра выдатных журналістаў, што тут працавалі. Асабліва я ўдзячны былому намесніку рэдактара Яфіму Бродскаму. Вельмі добры і чалавечны, ён быў для мяне дарадчыкам і добрым сябрам. Мы часта сустракаліся ў Пакалюбічах, калі Яфім Мацвеевіч прыязджаў у калгас імя Леніна або мясцовую школу.

Час ляціць вельмі хутка, і вось “Маяк” святкуе ўжо
80-ты юбілей. Я сардэчна віншую калектыў рэдакцыі, усіх, хто мае дачыненне да раённай газеты, з гэтай датай. Хачу пажадаць усім, хто робіць газету цікавай і змястоўнай, моцнага здароўя, шчасця, плённай працы і творчага натхнення.

Уладзімір Рудзінскі,

былы няштатны карэспандэнт газеты “Маяк”.

Гісторыя "Маяка": Сіла друкаванага слова
Прочитано 1256 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика