МАЯК

У аграгарадку Урыцкае адбыўся VII рэгіянальны конкурс дзіцячай творчасці “Музычны калейдаскоп”.

У ім прынялі ўдзел навучэнцы ўсіх дзіцячых школ мастацтваў Гомельскага раёна. Журы, у склад якога ўваходзілі прадстаўнікі Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага, абласнога цэнтра народнай творчасці, ДШМ Гомельскага раёна, ацэньвала выканаўчае майстэрства спевакоў, танцораў і музыкаў.

Юныя артысты спаборнічалі ў розных намінацыях і двух узроставых катэгорыях: сольнае выкананне (эстрадныя, акадэмічныя, народныя спевы), інструментальная творчасць (фартэпіяна, віяланчэль, баян і іншыя), духавыя, струнныя народныя інструменты і тэатральнае майстэрства.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшых нумарах газеты “Маяк”.

Фота Андрэя ФЕАКЦІСТАВА.