МАЯК

Прыклады жыццёвага аптымізму, адказнага стаўлення да даручанай справы, прафесіяналізму ў рабоце дэманструюць прадстаўнікі старэйшага пакалення. У нашым раёне такіх людзей можна сустрэць, бадай што, у кожнай вёсцы. Імі ганарацца, іх паважаюць, прыслухоўваюцца да мудрасці і вопыту, што назапашаны нялёгкімі гадамі жыцця і выпрабаваннямі лёсу.

Аб жыццёвым пуцi брыгадзіра паляводчай брыгады аддзялення “Аздзеліна” УСП “СлаўМол” Таццяны Шаламоўскай чытайце ў сённяшнiм нумары "Маяка".