Мы в соцсетях

Сёння на базе цэнтра экалагічнага адпачынку і рыбалкі “Беладжыа” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне “Масленіца”, якое падрыхтавалі работнікі цэнтра культуры Гомельскага раёна. Першымі з зімой развіталіся і сустрэлі вясну навучэнцы і педагогі Урыцкай сярэдняй школы.

Апошні тыдзень перад пачаткам Вялікага паста праходзіць шырокая Масленіца, калі людзі пакрысе адмаўляюцца ад мясных прадуктаў і аддаюць перавагу малочным стравам. А вось у народнай традыцыі Масленіца больш вядома як перыяд развітання з зімою і гукання вясны. Таму і атрыбуты свята — чучала, якое спальвалі, і бліны — тоўсценькія для мачанкі альбо танюсенькія карункавыя, якія найбольш смачныя з салодкімі начынкамі.

IMG_3444346.jpg

IMG_366528.jpg

IMG_344555.jpg

Аб усім гэтым расказалі Зіма, Баба Яга, скамарохі, Ямеля і, канечне, Вясна з Масленіцай — галоўныя героі тэатралізаванага прадстаўлення:

— Дарэчы, кожны дзень масленічнага тыдня мае сваю назву. Напрыклад, серада — ласун (па-руску — лакомка), чацвер —разгуляй, бо пачыналіся самыя вясёлыя забавы і гульні. А нядзеля атрымала назву Дараванай, бо ў гэты дзень людзі прасілі дараваць крыўды і не трымаць на іх зла.

IMG_335592.jpg

IMG_355523.jpg

IMG_3555463.jpg

IMG_344591.jpg

IMG_3444367.jpg

IMG_355409.jpg

IMG_354566.jpg

IMG_355551.jpg

IMG_3666321.jpg

IMG_344559.jpg

Бліны — самы што ні на ёсць народны фастфуд: іх можна хутка прыгатаваць, духмяныя жоўценькія кругляшы зручна есці нават на вуліцы. Таму гэтая старва — абавязковы атрыбут народных гулянняў.

На народнае гулянне ў суботу і нядзелю запрашаюць жыхароў і гасцей дваццаці населеных пунктаў: аграгарадкоў Бабовічы, Пакалюбічы, Аздзеліна, Яроміна, Урыцкае, Краснае, Цярэшкавічы, Міхалькі, пасёлкаў Бальшавік і Зябраўка, вёсак Бярозкі, Пясочная Буда, Рудня Марымонава, Зябраўка, Маркавічы, Лапаціна, Даўгалессе і Рагі. А раённае мерапрыемства адбудзецца ў Новай Гуце 14 сакавіка. Тут будзе ўсё: гульні, песні з танцамі, і, канешне, бліны…

IMG_34244411.jpg

IMG_345536.jpg

IMG_345543.jpg

IMG_335596.jpg

Ірына ГРАМЫКА. Фота Марыны ВАСІЛЬЕВАЙ.

На базе цэнтра экалагічнага адпачынку і рыбалкі “Беладжыа” адбылося тэатралізаванае прадстаўленне "Масленіца"
Прочитано 1602 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика