Мы в соцсетях

На палетках раёна працягваюцца работы па абмалоту кукурузных пасеваў. Сёлета на гэтыя мэты ў гаспадарках адведзена 6408 гектараў. Найбольшы аб’ём работ неабходна выканаць хлебаробам ААТ “Гомельская птушкафабрыка”. Тут сканцэнтравана 2305 гектараў. Гэта — трэцяя частка кукурузы, якая прызначаецца ў раёне на зерне.

Штодня ў поле адначасова выходзіць да 5 зернеўборачных камбайнаў. Гэта —  машыны класа “Палессе” вытворчасці холдынгу “Гомсельмаш”. Для абмалоту кукурузы іх аснашчаюць спецыяльнымі прыстаўкамі.

— Да ўборкі кукурузы менавіта на зерне мы прыступілі 12 верасня. Справа ў тым, што сёлета выспяванне гэтай культуры на розных участках было нераўнамернае. Сказаліся халодныя веснавыя дні з марозчыкамі, а потым яшчэ і падсушыла. З вясны ў нас і дажджоў не было такіх, каб кукуруза развівалася ў сваім росце належным чынам,  — зазначае намеснік дырэктара па раслінаводстве ААТ “Гомельская птушкафабрыка” Васіль Барысаў. — Таму мы асабліва не спяшаемся з уборкай. Да таго, ж і восеньскія дажджы часам перашкаджаюць актыўна ўключыцца ў работу.

Яшчэ адна праблема зараз, бадай, асноўная — гэта павышаная вільготнасць зерня. Кукурузныя пачаткі не паспяваюць падсыхаць на карані. Асабліва, калі часам зарадзяць  дажджы. Таму пакуль абмалочваць атрымліваецца не больш, як 15 гектараў за змену. Пры гэтым, прыступаць да работы даводзіцца не раней, чым у 11 гадзін раніцы, а завяршаць у 8 гадзін вечара.

Камбайнёр Мікалай Барысаў сёлета вызначаецца не толькі на кукурузных палетках. Ён ужо абмалаціў першую тысячу тон зерня. Вызначыўся і на ўборцы каласавых культур. Тады таксама намалаціў першую тысячу тон у гаспадарцы. А яшчэ і дапамагаў калегам з УСП “СлаўМол”. На тамтэйшых палетках выдаў “на гара” яшчэ 500 тон зерня. А ўсяго ў яго актыве за 7 гадоў работы на камбайне “Палессе GS-12” — 35 тысяч тон зерня ў бункернай вазе. Зараз памочнікам у Мікалая Уладзіміравіча — механізатар Павел Пуставалаў.

Не адстаюць у рабоце і астатнія хлебаробы. Юрый Бандарэнка за штурвалам разам з памочнікам — сынам Аляксандрам, Юрый Драбышэўскі зараз працуе ў пары з Сяргеем Клімовічам, Леаніду Карпенку дапамагае Аляксей Дарашкоў.

Ураджай адвозяць прама з поля на аўтамабілі МАЗ з прычэпам. Зернесушыльнае абсталяванне знаходзіцца ў Цярэшкавічах. Тут усталяваны 2 агрэгаты КЗВС-40. За суткі яны могуць давесці да кандыцыі 200 тон зерня кукурузы. Праўда, пры такой павышанай вільготнасці — да 40 працэнтаў — сушку даводзіцца рабіць, прапускаючы зерне праз агрэгаты двойчы. А гэта, у сваю чаргу, дадатковыя выдаткі, якія ўплываюць на эканоміку прадпрыемства. Дарэчы, скарачэнню затрат сяльгасвытворчасці ў гаспадарцы надаюць належную ўвагу.

Так, паўтары тысячы гектараў сяльгасугоддзяў на працягу года ў ААТ “Гомельская птушкафабрыка” выкарыстоўваюцца паўторна, альбо ў так званым прамежкавым варыянце. Гэта прыносціць свой плён. У першую чаргу дазваляе сканцэнтравацца на рабоце па стварэнні трывалай кармавой базы.

— Мы 30 працэнтаў ворнай зямлі выкарыстоўваем паўторна. Сеем азімыя — нарыхтоўваем сянаж, высяваем кукурузу — атрымліваем зерне. Убралі зерне — засеялі, напрыклад, тую ж рэдзьку. У нас на сёння яшчэ звыш 5 тысяч тон кармоў з леташняга перыяду засталося, — не без задавальнення адзначае дырэктар ААТ “Гомельская птушкафабрыка” Аляксандр Краўчанка. — У палімернай упакоўцы закладзена ў тым ліку і сенажу 3528 тон.

 

Для грамадскага статку буйной рагатай жывёлы, які налічвае 2300 галоў, на зімоўку створаны неабходны запас кармоў. На адну ўмоўную галаву на сёння назапашана амаль 26 цэнтнераў кармавых адзінак. Гэта — практычна на ўзроўні леташняга паказчыку.

І ў гэтым кармавым балансе ў ААТ “Гомельская птушкафабрыка” кукуруза адыгрывае далёка не апошнюю ролю. Можна сказаць, што нават стратэгічную.

Аляксандр РАМАШОЎ

Фота Аляксея НАРЭЙКІ

На палетках раёна працягваюцца работы па абмалоту кукурузных пасеваў
Прочитано 1559 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Март 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика