Мы в соцсетях

Некалькі тыдняў аддзяляюць нас ад значнай падзеі ў культурным жыцці краіны — Дня беларускага пісьменства, які сёлета пройдзе ў Добрушы. Да свята мастацкага слова “Маяк” падрыхтаваў цыкл публікацый аб пісьменніках і паэтах, чыя творчая біяграфія звязана як з Гомельскім, так і з Добрушскім раёнамі. Першая сустрэча на старонках газеты — з паэтам Іванам Цітарэнкам, ураджэнцам вёскі Іванаўка.

Аднойчы Івана Цітарэнку назвалі “беларускім Ясеніным”, і гэтае параўнанне ў чымсьці справядлівае. Нават у 65-гадовым узросце ён застаецца рамантыкам, які піша лірычныя вершы, не перастае захапляцца прыгажосцю прыроды, знаходзіць новыя словы, каб расказаць пра чалавечыя пачуцці. І дарэчы, у адрозненне ад многіх паэтаў, што нарадзіліся ў вёсцы, а потым апавялі яе, жывучы ў гарадах, з жыццём на прыродзе і штодзённай сельскай працай Іван Іванавіч не развітаўся дагэтуль.

Іван Цітарэнка родам з вёскі Іванаўка. Першы верш напісаў у 16-гадовым узросце і прысвяціў знаёмай дзяўчыне. А ўпершыню рашыўся надрукаваць свой паэтычны твор, калі праходзіў службу ў Чырвонай Арміі.

— Я служыў пад горадам Каменка Пензенскай вобласці. Аднойчы вырашыў адправіць у вайсковую газету свой верш “Жураўлі”, у якім напісаў пра ўсё, што на той час хвалявала, — пра настальгію, каханне, патрыятызм. Твор надрукавалі, і я атрымаў першы ў жыцці ганарар — 3 рублі, а таксама адаслаў родным выразку з газеты,— расказвае паэт.

Вярнуўшыся пасля арміі на малую радзіму, ён не пераставаў пісаць вершы, але друкаваў у перыядычных выданнях толькі некаторыя з іх. Думак аб тым, каб зрабіць літаратуру сваёй прафесіяй не было, бо Іван Цітарэнка шчыра ўпэўнены, што нельга пісаць па заказу або закрыўшыся ў кабінеце. Творчае натхненне дораць людзі і назіранне за прыродай, а менавіта яго прафесія вадзіцеля ў сельгаспрадпрыемстве “1 Мая” дапамагала знайсці новыя знаёмствы і ўбачыць
прыгожыя мясціны.

Так атрымалася, што маладосць нашага героя прайшла ў Гомельскім раёне, а затым ён пераехаў на радзіму жонкі — у вёску Кругавец Добрушскага раёна, дзе жыве ўжо амаль 40 гадоў. Сувязей з роднымі мясцінамі не парваў: часта прыязджае, каб сустрэцца з сябрамі, аднакласнікамі. І нават нашу раённую газету “Маяк” па-ранейшаму выпісвае на працягу чатырох дзесяцігоддзяў.

Пасля таго як з друку выйшаў першы вершаваны зборнік Івана Цітарэнкі, яго сталі часта запрашаць на мерапрыемствы ў Цярэніцкім сельсавеце. Як здарылася, што вершы, якія працяглы час пісаліся “ў стол”, аўтар усё ж вынес на суд вялікай аўдыторыі?

— Даведаўся пра “Школу маладога літаратара”, пазнаёміўся з яе кіраўніком Нінай Шкляравай і паказаў ёй свае вершы, якіх на той момант было больш 300. Ніне Нікіфараўне многае спадабалася і гэта стала добрым стымулам для творчага росту. Пашырэнню кругагляду дапамог удзел у літаратурных аб’яднаннях “Натхненне” і “Пралеска”. У хуткім часе мае вершы сталі з’яўляцца ў калектыўных альманахах, а з 2010 года пачалі выходзіць уласныя зборнікі, якіх зараз ужо 13, — падзяліўся Іван Іванавіч.

Дарэчы, калегам па літаратурнаму цэху таксама было чаму павучыцца ў самабытнага паэта. Напрыклад, яго асабістае “ноу-хау” — гэта вершы, у якіх арганічна пераплятаюцца радкі на рускай і беларускай, а часам і на ўкраінскай мовах. Прычым пішуцца яны менавіта па натхненню. Вось невялікі ўрывак з такога твора: “Осень, милая подружка,// Приходи, побудь со мной.// У лістоце сцежкі стужка — // Падарунак шчодры твой”.

Іван Цітарэнка з’яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Беларусі і Міжнароднага Саюза пісьменнікаў і майстроў мастацтваў, мае ўзнагароды з міжнародных літа-ратурных фестываляў. Тое, аб чым піша паэт на працягу многіх дзесяцігоддзяў — светлыя пачуцці, замілаванне роднай прыродай, захапленне працай вяскоўцаў — не можа не кранаць душу. Закончыць аповед пра самабытнага майстра паэтычнага слова хочацца яго ж вершаванымі радкамі: “Вечереет, пахнет свежим хлебом,// Что из печки доставала мать.// Мне казалось, что под вечным небом// Запаха вкуснее не сыскать.// Быт семьи крестьянской изначапьно,// Все свое, что нам Господь послал,// Вспоминаю часто я печально,// Что домой так редко я писал.// Вспоминаю мать свою седую,// Что глядела часто мне вослед,// Мамочку, мамулю дорогую// Мне б обнять, да только мамы нет.”

Ирина Трипузова. Фото из архива редакции.

Паэт Іван Цітарэнка: “Ніводнага радка не напісаў па заказу”
Прочитано 500 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика