Мы в соцсетях

Пенсіянеры, ветэраны працы, якія зараз знаходзяцца на заслужаным адпачынку, сталі гледачамі і ўдзельнікамі праграмы, прысвечанай Дню пажылых людзей, што прайшла ў доме культуры аграгарадка Чарацянка.

Галоўным арганізатарам мерапрыемства выступіла ўстанова “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага аблугоўвання насельніцтва Гомельскага раёна” пры ўдзеле Чарацянскага сельвыканкама, а таксама мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў.

Першай са словамі прывітання да пажылых людзей звярнулася інспектар ТЦСАН па асноўнай дзейнасці Святлана Кавалёва, якая ад імя ўсяго калектыву цэнтра сацыяльнага абслугоўвання пажадала ім здароўя, даўгалецця, аптымізму і творчага запалу.

Аб тым, што пенсіённы ўзрост зусім не перашкаджае творчасці, яскрава сведчыла выстава работ пажылых людзей, падрыхтаваная спецыяльна да гэтага мерапрыемства — “Кветкі на дыванах і ў жыцці”.

Разам з мясцовымі майстрамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці, якія ўжо неаднаразова прадстаўлялі свае работы для азнаямлення аднавяскоўцам і жыхарам іншых вёсак раёна, — Нінай Якаўлеўнай Салодкай, Любоўю Іванаўнай Любіч, Нінай Аляксееўнай Еўдасевай, сёлета дэбютавала, як выдатная рукадзельніца і Алена Міхайлаўна Сіманава — былы ўпраўляючы справамі Чарацянскага сельвыканкама.

Вяскоўцам было цікава пазнаёміцца з захапленнямі Алены Міхайлаўны, якая ў вольны час вышывае карціны і іконы, а таксама піша вершы пра родны край, прыроду, пра тое, што хвалюе. Адзін з іх — “Матулечцы” — для ўсіх прысутных прачытала загадчык дома культуры аграгарадка Чарацянка Ірына Смолікава. (Дададзім, што акрамя выставы дэкаратыўна-прыкладной творчасці, дэманстраваліся таксама выставы асенніх букетаў і шчодрых дароў восені).

Парадавала ўсіх выступленне вучняў ДУА “Чарацянскі дзіцячы сад — базавая школа”, якія падрыхтавалі для прадстаўнікоў старэйшага пакалення песні і вясёлыя інсцэніроўкі. Вельмі спадабаліся музычныя нумары ў выкананні баяністаў Станіслава
Чакрана і Дзмітрыя Раманюка. А настаўнік Віталь Дуброўскі нагадаў гісторыю Дня пажылых людзей, які адзначаецца ў нашай краіне з 1992 года, і традыцыі з ім звязаныя.

Старшыня Чарацянскай ветэранскай арганізацыі Надзея Качановіч пасля цёп-
лых віншаванняў у адрас сабраўшыхся нагадала, што сёлетні год для нас асаблівы — зусім хутка мы будзем адзначаць 75-ю гадавіну вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Памяць загінуўшых за свабоду і мірнае жыццё ўшанавалі хвілінай маўчання.

Ад імя адміністрацыі адкрытага акцыянернага таварыства “Сцяг Радзімы” шчырыя словы падзякі ветэранам працы выказала прадстаўнік сельгаспрадпрыемства Ірына Зюлева. Дарэчы, менавіта дзякуючы ААТ “Сцяг Радзімы” і індывідуальнаму прадпрымальніку Міхаілу Тэрзі для запрошаных пенсіянераў быў падрыхтаваны “салодкі стол” і сувеніры. А сапраўдны вялікі канцэрт для іх падрыхтавалі госці з Новай Гуты — удзельнікі мастацкай самадзейнасці з музычным кіраўніком Яўгенам Кірыкавым.

Сёлетніх юбіляраў, якія не змаглі прысутнічаць на мерапрыемстве ў доме культуры, наведалі і павіншавалі дома чарацянскія культработнікі. Яны пабывалі ў сям”і Ярмоленка — Івана Іванавіча і Ніны Максімаўны, якім у гэтым годзе споўнілася па 80 гадоў, і ў доме Еўдакіі Ільінічны Сычовай, якая адзначыла свой 85-ты дзень нараджэння. Юбіляры былі вельмі расчулены нечаканым візітам і шчырымі пажаданнямі. Яны, як і многія іншыя людзі сталага ўзросту, па-сапраўднаму адчулі, што Дзень пажылых людзей можна называць Днём увагі і павагі.

3-1.jpg

3-2.jpg

                              * * *

Мерапрыемствы да Дня пажылых людзей прайшлі ў многіх іншых населеных пунктах раёна. Так, старшыня Бабовіцкага сельвыканкама Аляксандр Хадакоўскі ра-зам з супрацоўнікамі Бабовіцкага сельскага дома культуры і вучнямі Бабовіцкай СШ наведалі Старадзятлавіцкую бальніцу
сястрынскага догляду.

Для пажылых пацыентаў бальніцы была паказана канцэртная праграма, а Аляксандр Хадакоўскі перадаў для іх салодкія падарункі, сродкі для набыцця якіх выдзеліла ААТ “Гомельская птушкафабрыка”.

А Гомельская і Навабеліцкая раённыя арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа да Дня пажылых людзей падвялі вынікі дабрачыннай акцыі “Дапаможам разам”, у ходзе якой былі сабраны неабходныя рэчы для пацыентаў аддзялення сястрынскага догляду Улукаўскай участковай бальніцы. Перадачу падарункаў спалучылі с невялікім канцэртам, падрыхтаваным выхаванцамі Улукаўскай дзіцячай школы мастацтваў.

Ірына ВІКТАРАВА. Фота прадастаўлена домам культуры аграгарадка Чарацянка.

Пенсіянеры і ветэраны працы сталі гледачамі і ўдзельнікамі праграмы, прысвечанай Дню пажылых людзей
Прочитано 1037 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика