Мы в соцсетях

На тры дні Гомель стаў літаратурнай сталіцай Беларусі — у чарговы раз гасцінны горад над Сожам сустракаў сяброў з Беларусі, Расіі і Украіны. Адкрыццё XVI Міжнароднага фестываля-свята “Славянскія літаратурныя дажынкі-2021” адбылося ў санаторыі “Машынабудаўнік” ААТ “Гомсельмаш” на прыгожым беразе ракі.

Падчас урачыстай цырымоніі за шматгадовую падтрымку творчых ініцыятыў пісьменнікаў Гомельскай вобласці наш раён узнагароджаны Міжнароднай літаратурнай прэміяй імя Кірылы Тураўскага. Медаль “Кірыла Тураўскі. Асветнік. Уклад у літаратуру” старшыня абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Гаўрыловіч уручыў старшыні Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыі Ладуцька.

doz4.jpg

doz5.jpg

doz7.jpg

doz8.jpg

doz6.jpg

Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця бібліятэчная сетка і гісторыка-краязнаўчы музей Гомельскага раёна прадставілі выставы і цікавыя фотазоны, у выкананні бібліятэкараў гучалі вершы беларускіх паэтаў, у тым ліку нашых землякоў, напрыклад, Міхася Башлакова.

Традыцыйнае запальванне трох свечак — сімвала яднання трох братніх народаў — стала сігналам пачатку маштабнага літаратурнага форуму. Яго ўдзельнікаў і гасцей віталі кіраўнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама Дзяніс Язерскі і старшыня Гомельскага раённага Савета дэпутатаў Вікторыя Ладуцька. Яны павіншавалі ўсіх са святам літаратуры і пажадалі, каб творчыя ідэі, якія будуць выказаны падчас дыскусійных пляцовак і “круглых сталоў”, у хуткім часе ператварыліся ў мастацкія творы. У ліку пачэсных гасцей на свяце слова быў народны артыст і член Саюза пісьменнікаў Беларусі Эдуард Ханок. На сустрэчу з ім прыйшлі шматлікія прыхільнікі ягонай творчасці.

doz9.jpg

doz10.jpg

doz11.jpg

doz.jpg

doz12.jpg

doz13.jpg

doz14.jpg

doz15.jpg

doz2.jpg

Як зазначыў заснавальнік “Славянскіх літаратурных дажынак” Уладзімір Гаўрыловіч, сёлета шматлікія творчыя сустрэчы падпарадкаваны асноўнай тэме — захаванню гістарычнай памяці сродкамі літаратуры і мастацтва:

Гэта наш абавязак перад героямі Вялікай Айчыннай вайны, перад гісторыяй, сучасным і будучым пакаленнямі. Невыпадкова, што падчас “Славянскіх літаратурных дажынак” на вуліцы Савецкай у Гомелі адбылася знакавая падзея: адкрыццё інфармацыйнай дошкі, прысвечанай 80-годдзю пачатка Вялікай Айчыннай вайны і выхаду агітплаката “Раздавім фашысцкую гадзіну!”

На гэтым акцэнтаваў увагу і Васіль Дварцоў, намеснік старшыні Праўлення — генеральны дырэктар Саюза пісьменнікаў Расіі, дзеючы член Акадэміі расійскай славеснасці:

Зараз супраць славянскіх народаў ідзе ціхая вайна: нашы ворагі імкнуцца падмяніць паняцці і перапісаць гісторыю. Таму асноўная тэма літаратурнага форуму, лічу, выбрана актуальная — захаванне памяці пра тых, хто ваяваў супраць фашызму. Напярэдадні я закончыў аповесць “1943. Каўчэг” пра нямецкую акупацыю. Ведаеце, “пагружэнне” у тэму, работа з архіўнымі дакументамі, дзе апісваюцца жудасныя падзеі таго часу, і дагэтуль не даюць мне спакою. Мы, літаратары і творцы мастацтваў, павінны праз даступныя нам сродкі расказваць пра сапраўдныя падзеі таго часу, каб нашы дзеці і ўнукі ведалі, якое зло нясе фашызм.

На гасцінную гомельскую зямлю Васіль Дварцоў прыязджае ўжо некалькі разоў. Сёлета ў шматлікай расійскай дэлегацыі — літаратары з Масквы, Калугі, Краснадара, Бранска і іншых рэгіёнаў.

doz16.jpg

doz17.jpg

doz18.jpg

doz19.jpg

doz20.jpg

doz21.jpg

Неаднойчы наведвае сяброў-пісьменнікаў з Гомельшчыны і літаратар з украінскай Дабранкі Сяргей Каваленка. Акрамя таго, што ён — майстар слова, удзельнік міжнароднага і ўкраінскага саюзаў пісьменнікаў, да таго ж яшчэ і калекцыянер цацак: у яго — самы вялікі прыватны музей на Украіне. Дадому Сяргей Аляксеевіч, акрамя новых уражанняў і тэм для будучых твораў, павязе сувенір, які зроблены ўдзельнікамі Цэнтра рамёстваў Гомельскага раёна.

doz22.jpg

doz23.jpg

doz24.jpg

Праграма “Славянскіх літаратурных дажынак” была вельмі насычаная на падзеі. Адбыліся шматлікія сустрэчы аматараў мастацкага слова з паэтамі і пісьменнікамі з трох краін, прэзентацыя міжнароднага альманаха “Літара”, беларуска-ўкраінскага зборніка “Тічія” і выдання Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі “Літаратурная Гомельшчына”. Значнай падзеяй у культурным жыцці стаў фестываль-свята літаратуры, мастацтва і народных традыцый “На зямлі Кірылы Тураўскага” ў Жыткавічах. А выступленні літаратараў трох краін сталі добрым падарункам гамяльчанам і гасцям на святкаванні Дня горада над Сожам…

Сёлета “Славянскія літаратурная дажынкі” азнаменаваліся і новай узнагародай Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі — “Вернасць слову”. У ліку першых, хто яе атрымаў, — пісьменнік, перакладчык, настаўнік моладзі Міхаіл Болсун.  

На свяце мастацкага слова Гомельскі раён гучаў неаднаразова: нашы землякі прэзентавалі новыя кнігі паэзіі, як, напрыклад, жыхар пасёлка Паляна Чонкаўскага сельсавета Валерый Вятошкін. Яна Васькевіч з Цярухі, студэнтка філалагічнага факультэта Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, удзельнічала ў V Міжнародным форуме маладых літаратараў і аматараў мастацкай творчасці, увайшла ў лік пераможцаў конкурсу “Маё слова”. А на ўрачыстым адкрыцці выступілі артысты Цэнтра культуры Гомельскага раёна.

doz25.jpg

doz26.jpg

doz27.jpg

doz31.jpg

doz32.jpg

doz30.jpg

doz28.jpg

doz29.jpg

doz34.jpg

doz35.jpg

doz36.jpg

doz37.jpg

doz38.jpg

doz39.jpg

doz40.jpg

doz52.jpg

doz49.jpg

doz41.jpg

doz42.jpg

doz43.jpg

doz44.jpg

doz45.jpg

doz46.jpg

doz47.jpg

doz48.jpg

doz50.jpg

doz51.jpg

doz52.jpg

doz53.jpg

doz54.jpg

doz55.jpg

doz56.jpg

doz57.jpg

Ірына ГРАМЫКА. Фота аўтара.

У Гомельскім раёне адкрыўся XVI Міжнародны фестываль-свята "Славянскія літаратурныя дажынкі"
Прочитано 1508 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика