Мы в соцсетях
×

Предупреждение

JLIB_APPLICATION_ERROR_COMPONENT_NOT_LOADING

У Торфазаводскім дзіцячым садзе на працягу пяці гадоў дзейнічае сямейны клуб “Эрудыт”. Інтэлектуальныя гульні на роднай мове прызваны захаваць мясцовыя моўныя звароты і адметныя слоўцы, даць звесткі пра святы і народныя традыцыі роднага краю.

Як расказала загадчык дашкольнай установы Вольга Цяцерына, штомесяц на пасяджэнні клуба збіраецца нямала сяброў дзіцячага сада — аматараў беларускай мовы і культуры. Не стала выключэннем і чарговая сустрэча маленькіх і дарослых эрудытаў, якая прайшла ў пашыраным складзе:

У ёй прынялі ўдзел выхаванцы старэйшых груп і іх законныя прадстаўнікі, а таксама старшыня Бальшавіцкага сельвыканкама Людміла Клец, прадстаўнікі завода тарфянога машынабудавання “Бальшавік” Святлана Пяшкун и Таццяна Карнеева.

bolsh.jpg

Дзве каманды, “Патрыёты” і “Знаўцы”, паказвалі свае веды пра родную краіну. Яскравымі і цікавымі момантамі сталі хвілінкі адпачынку, падчас якіх дзеці спявалі беларускія песні, чыталі вершы, выконвалі народныя танцы, гулялі ў беларускія народныя гульні разам з бацькамі.

Прыемна адзначыць, што зацікаўленнасць усіх удзельнікаў “Эрудыта” паступова ўзрастае, і актыўны ўдзел у шматлікіх і разнастайных мерапрыемствах сямейнага клуба спрыяе таму, каб дарослыя i дзецi больш часу праводзiлi разам, — адзначыла кіраўнік клуба Вольга Барабанава. — Акрамя таго, гэта дазваляе развіваць інтэлектуальныя і творчыя здольнасці: выхаванцы і бацькі размаўляюць на роднай мове, узбагачаюць свой слоўнікавы запас прыгожымі і дасціпнымі слоўцамі і зваротамі.

bolsh2.jpg

Кожнае пасяджэнне прысвечана пэўнай тэме: мова, святы альбо традыцыі і абрады. Аднак усе яны падпарадкаваны адзінай мэце — праз гульні, творы мастацтва і нават танцы адкрыць для ўдзельнікаў клуба “скарбонку з дыяментамі” спадчыны продкаў.

bolsh6.jpg

Сямейны клуб “Эрудыт” гатовы да супрацоўніцтва з кожным зацікаўленым, бо тут можна даведацца шмат новага і цікавага пра малую радзіму і родную Беларусь.

Ірына ГРАМЫКА.

Фота прадаставіла Вольга ЦЯЦЕРЫНА.

Сямейны клуб “Эрудыт” з Бальшавіка запрашае сяброў
Прочитано 448 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Декабрь 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика