Мы в соцсетях

Масленіца — найлепшы перыяд, каб наведаць родзічаў і сяброў, паласавацца блінамі, бо ў кожнай сям’і ёсць свае сакрэты прыгатавання "сонейка на патэльні".

— Малако заліваю, муку засыпаю, дабаўляю алей, каб жылося весялей! Крышку солі, але не насолю, а каб жыццё было саладзей — цукру, — дзеліцца рэцэптам смачных бліноў жыхарка вёскі Зябраўка Таццяна Майсеенка. — Традыцыйна на Масленіцу за сталом збіраецца ўся наша вялікая сям’я: трэба ж папрасіць адзін у аднаго прабачэнння, ды пачаставацца любімай стравай з рознымі начынкамі!

Таццяна Міхайлаўна часта пякла бліны ў печы, таму з ахвотай дзеліцца сакрэтамі, як прыгатаваць смачныя і пульхныя жоўценькія кружочкі "сонейка на патэльні". І кожны раз, калі завіхаецца ля печы, успамінае сваю матулю Наталлю Іванаўну: вось тая была майстрыха бліны пекчы! Нагатуе на вялікую сям’ю танюсенькіх блінчыкаў — ажно на прасвет свецяцца — пакуль не з’ясі, за вушы ад такой смакаты не адцягнеш!  

12a35458166e99234d_L.jpg

— Найлепшыя для бліноў — дубовыя дровы, — адзначыла ўвішная гаспадыня. — А начынка да іх любая падыдзе: і салодкая, і мясная, а то і шкварачка на патэльні, засмажаная са смятанай ды цыбуляй. Смаката!

Ірына ГРАМЫКА. Фота Ірыны КАНАВАЛАВАЙ.

Традыцыі Масленіцы: "сонейка на патэльні" збярэ ўсіх за сталом
Прочитано 348 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Декабрь 2023 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
        1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31

Яндекс.Метрика