Маёй зямлі
Мая зямля – жыцця майго калыска!
Цнатлівая прырода ў вяках…
Гаючы па-надсожаўскі вятрыска,
Імператрыцы Кацярыны шлях.
Нап’юся ўдосталь з матчынай крыніцы,
Прысяду ў спелым жыце ля мяжы.
Адчую, як суладна маладзіцы
Кранаюць песняй струны ў душы.
Мой родны край, ты ўшанаваны Богам,
Святы і запаветны мой куток!
Табе я прысягаю да знямогі
За хлеб, за соль і за вады глыток.
Адным жыву і тым я ганаруся,
Што маю шчасце бачыць і любіць
Лясы і пожні роднай Беларусі,
І маю шчасце тут да скону жыць.
Стихотворение Тамары Курленко.
Фото Марины ВАСИЛЬЕВОЙ.