Мы в соцсетях

Яго арганізатарамі  з’яўляюцца Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гомельскі абласны выканаўчы камітэт, Акцябрскі раённы выканаўчы камітэт, грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд культуры».

 

 

Фестываль праводзіцца з 1998 года з мэтай падтрымкі народнай творчасці і народных мастацкіх рамёстваў, захавання традыцый рэгіянальнай і мясцовай мастацкай культуры, пераемнасці нацыянальных культурных традыцый, далучэння дзяцей і моладзі да розных відаў фальклору, павышэння мастацкага ўзроўню і выканальніцкага майстэрства фальклорных калектываў, арганізацыі культурнага адпачынку (вольнага часу) насельніцтва.

Удзел у фестывалі прымуць носьбіты і пераемнікі мастацкіх традыцый – аўтэнтычныя фальклорныя калектывы мастацкай творчасці краіны, а таксама самабытныя калектывы бліжняга
і дальняга замежжа, выканаўцы народных побытавых танцаў (танцавальныя пары), народныя музыкі, майстры розных відаў народных мастацкіх рамёстваў, апавядальнікі народнай прозы і іншыя прадстаўнікі мастацкай творчасці.

У рамках фестывалю адбудуцца конкурсныя, канцэртныя выступленні танцавальных пар, дзіцячых фальклорных калектываў, музычных інструментальных капэл, фальклорных гуртоў і асобных выканаўцаў. 

Падчас фестывалю пройдуць, стаўшыя ўжо традыцыйнымі, свята «Рудабельскае Купалле», свята народнай творчасці «Рудабельскі кірмаш», майстар-класы па народных спевах, танцах, музычна-забаўляльныя, танцавальна-гульнёвыя імпрэзы.

 

З 20 па 24 чэрвеня ў Акцябрскім адбудзецца Х Рэспубліканскі фестываль фальклорнага мастацтва «Берагіня»
Прочитано 836 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Популярное

Архив

« Апрель 2024 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30          

Яндекс.Метрика