Сапраўдны гістарычны агляд сваёй малой радзімы — Пакалюбічаў — прапанавала наша чытачка
23.10.2026 941

Сапраўдны гістарычны агляд сваёй малой радзімы — Пакалюбічаў — прапанавала наша чытачка Жанна Вільчык. Жанну Уладзіміраўну добра ведаюць у Гомельскім раёне па многіх гадах працы ў сферы культуры.
Доўгі час яна ўзначальвала Пакалюбіцкі дом культуры. Выдатна ведала ўсіх жыхароў, бо і сама нарадзілася і вырасла ў Пакалюбічах. З дзяцінства спрабавала пісаць вершы, і гэта вельмі спатрэбілася пазней, калі давялося рыхтаваць сцэнарыі да святаў. А яшчэ многія аматары паэзіі памятаюць літаратурны клуб «Ліра», што працаваў пры доме культуры і ў рабоце якога Жанна Вільчык прымала актыўны ўдзел.
Упэўнены, што і вы з задавальненнем прачытаеце гэты верш, які прасякнуты сапраўднай любоўю да роднай вёскі і яе жыхароў.
Ірына Трыпузава
МАЛАЯ РАДЗІМА
Год за годам прыгажэе вёскаІ становіцца ўсё маладзей,
Ёсць чым ганарыцца ёй сягоння,
Шмат было вялікіх тут падзей.
У гады Савецкага Саюза
Наш калгас меў званне — мільянер!
Дружна працавалі беларусы,
І рабілася ўсё дзеля людзей.
Правялі ваду і газ, збудавалі новы ФАП.
Для маленькіх пакалюбцаў
Быў адкрыт дзіцячы сад.
Збудавалі новы клуб, аднавілі школу.
І мясцовы наш музей быў усім знаёмы.
І грымела за мяжой пра калгас наш слава,
Старшынёй быў Жалязняк, ён зрабіў нямала...
На ўсю моц і ад душы працавалі людзі,
Умелі і адпачываць у мясцовым клубе.
Хор грымеў на ўвесь раён, званне меў — народны.
Кіраваў ім Курдукоў, майстар песень родных.
І спявалі землякі ў розных краінах міру,
І Еўропа ў далоні пляскала ім шчыра.
А затым — эксперымент, надышоў час жорсткі,
Перабудовачны праект знішчыў усё аднойчы.
Сталі людзі выжываць, бо ім не да песень.
Па талонах ежу браць, прыйшоў час дэпрэсій.
Пагублялі людзі ўсё: веру, грошы, працу.
Хтось тады багатым стаў, хтось, як колісь, старцам.
Толькі вылезлі з бяды, надышоў тут крызіс,
Змена грошай — ад зайцоў да мільённых чысел.
Мільянерамі тады сталі ўсе ў купе.
Толькі за мільёны тыя нічога не купіш.
Хто як змог стаў выжываць:
Хто садзіў маліну, ездзіў ёю гандляваць,
Хто ў каператывах ладзіць бізнес спрабаваў.
Усё было ў навіну...
Памянялася жыццё, памянялісь людзі.
Таго, што было раней, ніколі не будзе.
Прыйшоў у хату інтэрнэт, зваяваў наш розум,
Знішчыў дзецям інтэлект і прывёў к неўрозам.
Тут і зразумелі ўсе, што так жыць больш нельга.
Храм адстроілі ў сяле, а пазней — купельку.
Працавалі дзень і ноч, не шкадуючы часу,
Спадар Віктар Такуноў з бацюшкаю нашым.
Адрадзілась вёска зноў, ёсць чым ганарыцца.
Тут пісьменнік жыў Сяркоў, ёсць чаму вучыцца.
Кожнай літараю тут высечана імя —
Пакалюбічы! — ты наша малая радзіма!
Жанна Вільчык, аг. Пакалюбічы
Популярное
