Пряцягваем цыкл публікацый, прысвечаных Году гістарычнай памяці “Бацькаўшчына: Гомельскі раён у люстэрку часу”. Запрашаем перагарнуць разам з намі старонкі гістарычнага праекта і зазірнуць у мінулае роднага краю.

DSC_2154.JPG

DSCN2163.JPG

DSCN2150.JPG

Вёска Галавінцы мае шматвяковую гісторыю: яшчэ ў XVI стагоддзі людзі ацанілі добрае месцазнаходжанне і сталі сяліцца побач з ракой. На высокім узгорку неўзабаве ўзнікла і драўляная царква. Больш за сто гадоў таму яна крыху змяніла знешні выгляд — быў пабудаваны дадатковы бакавы неф. А ў 1960-я, калі храм веры ператварылі ў клуб, будынак зноў пашырылі, каб было дзе паказваць кіно і праводзіць танцы.

Пакроўская царква, як і вернікі, якія хадзілі сюды на набажэнствы, перажыла шмат пакут. Разам са святарскім родам Валатаўскіх, прадстаўнікі якога не адно пакаленне служылі ля прастола Гасподня, перажыла боль і заняпад. Двойчы яе закрывалі, і толькі ў канцы мінулага стагоддзя тут зноў загучала Божае слова.

DSCN2181.JPG

У нашчадка роду Валатаўскіх, зараз старасты царквы Мікалая Уладзіміравіча, захаваліся фотаздымкі іканастасу, зробленыя перад закрыццём царквы ў сярэдзіне мінулага стагоддзя.

Ірына ГРАМЫКА. Фота аўтара і з архіва рэдакцыі.

Праект “Бацькаўшчына: Гомельскі раён у люстэрку часу”: помнік архітэктуры ў Галавінцах
Прочитано 598 раз
Авторизуйтесь, чтобы получить возможность оставлять комментарии

Яндекс.Метрика