На лаўцы з чытачом. Мары пра будучыню

07.11.2026
65


Я беларуска, тым і ганаруся,
Што на бацькоўскай, на сваёй зямлі,
Жыву, працую і ніколі не журуся
Аб тым, што гады лепшыя прайшлі.

З гадамі навучылась ганарыцца
Гісторыяй радзімы і людзьмі,
Часамі, калі ўначы не спіцца,
Пра будучыню мару ў цішыні.

Якой ты станеш, родная старонка? 
Як зменяцца ландшафты гарадоў?
Якія будуць песні і гамонка
На Беларусі аж праз сто гадоў?

Ніколі мы не марым пра гарматы,
І нам не трэба мець чужой зямлі.
Хай толькі не ляцяць на нас гранаты
І беспілотнікі не рушаць гарады.

Сваю мы паважаем незалежнасць
І ворагу не аддадзім сваёй зямлі.
Фашыстаў бачылі не раз бесчалавечнасць,
Але мы іх тады перамаглі.

Мы на сваёй зямлі, за намі праўда,
Ніколі мы яе не прададзім!
І будзе ў нас мірным наша заўтра,
Айчыну нашу мы абаранім!

Мы нагадаем ворагу далёкі 45-ы,
Калі ён пра гісторыю забыў...
Хоць беларус ён мірны,
Ён араты...
А партызанскі навык не згубіў!

Жанна ВІЛЬЧЫК, аг. Пакалюбічы

Мы в соцсетях